Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 1 кастрычніка: у Менску за данаты пакаралі спэцыяліста ў ІТ-сфэры

абноўлена
Менкі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота
Менкі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.

Менскі гарадзкі суд пакараў 26-гадовага спэцыяліста IT-сфэры Міхаіла Філіпенка пазбаўленьнем волі на пяць гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 500 базавых велічыняў.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», Міхаіла Філіпенку затрымалі ў студзені 2026 году. Яму інкрымінавалі ч. 2 артыкулу 361-3 Крымінальнага кодэксу (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяньнях без упаўнаважаньня дзяржавы).

Міхаіл Філіпенка адбывае тэрмін у магілёўскай ПК № 15. Чацьвёртага верасьня 2026 году яго ўключылі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці».

Сьледчы камітэт пачаў падрыхтоўку да завочнага суду яшчэ над пяцьцю каліноўцамі

Сьледчы камітэт 1 кастрычніка пачаў завочную вытворчасьць супраць пяці чалавек. Усе яны, як адзначаюць праваабаронцы, зьвязаныя з палком імя Кастуся Каліноўскага, які дапамагае Ўкраіне адбіваць расейскую агрэсію, піша «Позірк».

  1. Аляксандар Буцько, 29 гадоў
  2. Арцём Войніч, 31 год
  3. Аляксандар Грыб, 28 гадоў
  4. Алег Калуш, 56 гадоў
  5. Яўген Лістапад, 32 гады

КДБ дадаў 7 чалавек у сьпіс «тэрарыстаў»

  1. Дзяніс Дарашэвіч, 35 гадоў
  2. Кацярына Манкевіч, 37 гадоў
  3. Віктар Масько, 41 год
  4. Арцём Меркель, 33 гады
  5. Галіна Усцюгова, 56 гадоў
  6. Таццяна Хабарава, 63 гады
  7. Жанна Яскулд, 60 гадоў

Цяпер у «тэрарыстычным» сьпісе 1470 чалавек, зь якіх 719 — грамадзяне Беларусі, адзначае «Вясна».

Чаму гэта важна

У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.

Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» на 1 кастрычніка 2026 году прызнаў палітвязьнямі 879 незаконна асуджаных грамадзян, а праваабарончая ініцыятыва dissidentby — 934.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG