Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з самых яскравых і годных палітыкаў Беларусі. Вядомыя людзі згадваюць пра Аляксандра Мілінкевіча

абноўлена

11 жніўня на 80-м годзе жыцьця памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч. Шмат людзей выказалі спачуваньні ягонай сям’і.

Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што для яе Аляксандар Мілінкевіч быў надзейнай апорай і чалавекам, да думкі якога яна заўсёды прыслухоўвалася зь вялікай павагай.

«Чалавек выключнай годнасьці, сьветлай душы і сьветлага розуму, які стаў для многіх з нас сапраўдным арыенцірам. [...] Ён быў адным з самых яскравых і годных палітыкаў свайго часу. У 2006 годзе змог аб’яднаць вельмі шмат розных партый і рухаў, каб выкарыстаць выбары для актывізацыі нацыянальных сілаў. Яго адданасьць Беларусі, нашай мове і культуры натхняла кожнага, каму выпаў гонар працаваць зь ім побач», — напісала Сьвятлана Ціханоўская.

Паводле яе, Мілінкевіч умеў аб’ядноўваць, слухаць і падтрымліваць у самыя складаныя моманты. «Гэта велізарная і горкая страта для ўсіх нас», — падкрэсьліла яна.

Латушка: няўтомна змагаўся за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі

Намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка заявіў аб яскравым сьледзе Аляксандра Мілінкевіча ў гісторыі Беларусі.

«Пайшоў з жыцьця Аляксандр Мілінкевіч. Выбітны беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч. Чалавек, які, безумоўна, пакідае яскравы сьлед у гісторыі Беларусі як той, хто няўтомна змагаўся за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Для мяне было велізарным гонарам быць асабіста знаёмым з Аляксандрам Мілінкевічам, мець магчымасьць шчырых размоў зь ім і карыстацца ягонымі мудрымі парадамі», — паведаміў Павал Латушка ў сваім Telegram-канале.

Брухан: сапраўдны маральны арыенцір

Сьпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан заявіў, што для яго асабіста Аляксандар Мілінкевіч быў прыкладам сапраўды беларускага палітыка, які заўсёды ставіў Беларусь на першае месца і заставаўся пры гэтым сапраўдным дэмакратам.

«Ён быў інтэлектуалам, інтэлігентам і для многіх — сапраўдным маральным арыенцірам. [...] Аляксандр Мілінкевіч прыйшоў у палітыку, калі беларуская апазыцыя яшчэ знаходзілася ў меншасьці. У 2006 годзе ён аб’яднаў вакол сябе розныя партыі і рухі і зрабіў вялікі ўклад у тую легендарную Плошчу-2006. Ён быў адукаваны, эмпатычны, сьмелы і рашучы. Сёньня Беларусь і беларусы страцілі неверагоднага, выбітнага Чалавека», — адзначыў Арцём Брухан.

Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Жыцьцё ў фота

Аляксандар Мілінкевіч з жонкай Інай Кулей пасьля рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2006 году. 17 лютага 2006 году
1/30 Аляксандар Мілінкевіч з жонкай Інай Кулей пасьля рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2006 году. 17 лютага 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч з <a href="https://www.svaboda.org/a/32850324.html" target="_self" class="wsw__a">бацькам Уладзімерам і маці Марыяй</a>. Яны былі настаўнікамі. 1954 год
2/30 Аляксандар Мілінкевіч з бацькам Уладзімерам і маці Марыяй. Яны былі настаўнікамі. 1954 год
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч з мячом, на здымку яму 18 гадоў, 1965 год
3/30 Аляксандар Мілінкевіч з мячом, на здымку яму 18 гадоў, 1965 год
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Малады Аляксандар Мілінкевіч
4/30 Малады Аляксандар Мілінкевіч
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Пасьпяховы навуковец-фізык, Аляксандар Мілінкевіч быў намесьнікам старшыні Горадзенскага гарвыканкаму ў пытаньнях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны з 1990 па 1996 гады
5/30 Пасьпяховы навуковец-фізык, Аляксандар Мілінкевіч быў намесьнікам старшыні Горадзенскага гарвыканкаму ў пытаньнях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны з 1990 па 1996 гады
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч (справа) стаў прэзыдэнтам баскетбольнага клюбу «Гродна-93», чэмпіёна Беларусі, 1996 год
6/30 Аляксандар Мілінкевіч (справа) стаў прэзыдэнтам баскетбольнага клюбу «Гродна-93», чэмпіёна Беларусі, 1996 год
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Падчас перадвыбарчай кампаніі Мілінкевіча асабіста віталі лідэры Эўразьвязу і многіх эўрапейскіх краін. Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозам у Брусэлі. 1 лютага 2006 году
7/30 Падчас перадвыбарчай кампаніі Мілінкевіча асабіста віталі лідэры Эўразьвязу і многіх эўрапейскіх краін. Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозам у Брусэлі. 1 лютага 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Мілінкевіч выступае на перадвыбарчым мітынгу на менскай Нямізе. 2 сакавіка 2006 году
8/30 Мілінкевіч выступае на перадвыбарчым мітынгу на менскай Нямізе. 2 сакавіка 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Фота на плякат для выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году
9/30 Фота на плякат для выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Апазіцыйныя кандыдаты Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч дэманструюць адзінства перад аб'ектывамі фотакарэспандэнтаў падчас сустрэчы з выбаршчыкамі напярэдаднi прэзыдэнцкiх выбараў ў Менску. 17 сакавіка 2006 году
10/30 Апазіцыйныя кандыдаты Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч дэманструюць адзінства перад аб'ектывамі фотакарэспандэнтаў падчас сустрэчы з выбаршчыкамі напярэдаднi прэзыдэнцкiх выбараў ў Менску. 17 сакавіка 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч са сваёй жонкай Інай Кулей падчас галасавання на выбарчым участку ў Мінску. 19 сакавіка 2006 году
11/30 Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч са сваёй жонкай Інай Кулей падчас галасавання на выбарчым участку ў Мінску. 19 сакавіка 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч выступае перад удзельнікамі шматтысячнага мітынгу супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў увечары пасьля закрыцьця выбарчых участкаў. Менск, 19 сьнежня 2006 году
12/30 Аляксандар Мілінкевіч выступае перад удзельнікамі шматтысячнага мітынгу супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў увечары пасьля закрыцьця выбарчых участкаў. Менск, 19 сьнежня 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч размаўляе з удзельніцамі пратэставага намётавага мястэчка на Кастрычнікай плошчы. 21 сакавіка 2006 году
13/30 Аляксандар Мілінкевіч размаўляе з удзельніцамі пратэставага намётавага мястэчка на Кастрычнікай плошчы. 21 сакавіка 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Мілінкевіч вітае удзельнікаў намётавага мястэчка на Кастрычнікай плошчы ў Менску на трэці дзень пратэстаў пасьля сфальсыфікавыных выбараў. 21 сакавіка 2006 году
14/30 Мілінкевіч вітае удзельнікаў намётавага мястэчка на Кастрычнікай плошчы ў Менску на трэці дзень пратэстаў пасьля сфальсыфікавыных выбараў. 21 сакавіка 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Мілінкевічу прысудзілі 15 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаваных уладамі акцый пратэсту. 27 красавіка 2006 году
15/30 Мілінкевічу прысудзілі 15 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаваных уладамі акцый пратэсту. 27 красавіка 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Мілінкевіч зьбірае подпісы за апазыцыйных кандыддатаў падчас мясцовай выбарчай кампаніі. Віцебская вобласьць, 14 лістапада 2006 году
16/30 Мілінкевіч зьбірае подпісы за апазыцыйных кандыддатаў падчас мясцовай выбарчай кампаніі. Віцебская вобласьць, 14 лістапада 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
З Прэміяй Сахарава за свабоду думкі. Страсбур, 12 сьнежня 2006 году
17/30 З Прэміяй Сахарава за свабоду думкі. Страсбур, 12 сьнежня 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў Мастах пасьля сустрэчы з мясцовымі жыхарамі. 19 красавіка 2008 году
18/30 Лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў Мастах пасьля сустрэчы з мясцовымі жыхарамі. 19 красавіка 2008 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
І пасьля выбараў 2006 году Аляксандар Мілінкевіч заставаўся для заходніх лідэраў прадстаўніком беларускага дэмакратычнага руху. З канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель у Бэрліне. 10 верасьня 2008 году
19/30 І пасьля выбараў 2006 году Аляксандар Мілінкевіч заставаўся для заходніх лідэраў прадстаўніком беларускага дэмакратычнага руху. З канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель у Бэрліне. 10 верасьня 2008 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч, Зянон Пазьняк і міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг на сустрэчы ў МЗС Чэхіі перад першым форумам Усходняга партнэрства ў Празе. 5 траўня 2009 году
20/30 Аляксандар Мілінкевіч, Зянон Пазьняк і міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг на сустрэчы ў МЗС Чэхіі перад першым форумам Усходняга партнэрства ў Празе. 5 траўня 2009 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
«Я — праваслаўны, жонка — каталічка. Мы наведваем і царкву, і касьцёл», — адказваў Аляксандар Мілінкевіч на пытаньні чытачоў Свабоды. З жонкай Інай Кулей у Архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску. 3 траўня 2010 году
21/30 «Я — праваслаўны, жонка — каталічка. Мы наведваем і царкву, і касьцёл», — адказваў Аляксандар Мілінкевіч на пытаньні чытачоў Свабоды. З жонкай Інай Кулей у Архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску. 3 траўня 2010 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Сустрэча з Вацлавам Гаўлам у Празе. 4 кастрычніка 2011 году
22/30 Сустрэча з Вацлавам Гаўлам у Празе. 4 кастрычніка 2011 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч падчас выбарчай парлямэнцкай кампаніі. Менск, 7 жніўня 2012 году
23/30 Аляксандар Мілінкевіч падчас выбарчай парлямэнцкай кампаніі. Менск, 7 жніўня 2012 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Мілінкевіч у менскай студыі Радыё Свабода. 12 верасьня 2012 году. За чвэрць стагодзьдзя ён сотні разоў <a href="https://www.svaboda.org/a/33826610.html" target="_self" class="wsw__a">быў госьцем нашых перадач</a> і героем нашых публікацый.
24/30 Мілінкевіч у менскай студыі Радыё Свабода. 12 верасьня 2012 году. За чвэрць стагодзьдзя ён сотні разоў быў госьцем нашых перадач і героем нашых публікацый.
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Лідэр руху «За Свабоду» ўшаноўвае памяць паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы на Горадзеншчыне. 23 студзеня 2013 году
25/30 Лідэр руху «За Свабоду» ўшаноўвае памяць паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы на Горадзеншчыне. 23 студзеня 2013 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандр Мілінкевіч з Інай Кулей на прэзэнтацыі кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў Менску. 14 красавіка 2016 году
26/30 Аляксандр Мілінкевіч з Інай Кулей на прэзэнтацыі кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў Менску. 14 красавіка 2016 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч на вакацыях у Берштах на Горадзеншчыне, дзе ў яго была родавая сядзіба. 2018 год
27/30 Аляксандар Мілінкевіч на вакацыях у Берштах на Горадзеншчыне, дзе ў яго была родавая сядзіба. 2018 год
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
У 2008 годзе Аляксандар Мілінкевіч стаў заснавальнікам Прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Штогод ўганараваньне ляўрэатаў адбывалася ў роднай вёсцы Быкавы Бычкі. На фота: цырымонія 23 чэрвеня 2018 году
28/30 У 2008 годзе Аляксандар Мілінкевіч стаў заснавальнікам Прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Штогод ўганараваньне ляўрэатаў адбывалася ў роднай вёсцы Быкавы Бычкі. На фота: цырымонія 23 чэрвеня 2018 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
У 2020-м Мілінкевіч падтрымаў Сьвятлану Ціханоўскую і далучыўсяда яе каманды ў якасці пазаштатнага дарадцы. На фота: на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве, 6 жніўня 2023 году
29/30 У 2020-м Мілінкевіч падтрымаў Сьвятлану Ціханоўскую і далучыўсяда яе каманды ў якасці пазаштатнага дарадцы. На фота: на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве, 6 жніўня 2023 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч пасьля ўганараваньня мэдалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Узнагароду прысудзілі за вялікія заслугі ў справе абароны незалежнасьці Беларусі і разьвіцця дэмакратыі. Вільня, 28 верасьня 2023 году
30/30 Аляксандар Мілінкевіч пасьля ўганараваньня мэдалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Узнагароду прысудзілі за вялікія заслугі ў справе абароны незалежнасьці Беларусі і разьвіцця дэмакратыі. Вільня, 28 верасьня 2023 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Previous slide
Next slide

Дракахруст: Аляксандар Мілінкевіч быў першай несавецкай альтэрнатывай Лукашэнку

Беларускі палітычны аналітык Юры Дракахруст мяркуе, што Аляксандр Мілінкевіч адыграў вялікую ролю ў найноўшай гісторыі Беларусі.

«Па-першае, ён быў, можна сказаць, скажам так, першай не савецкай альтэрнатывай дзейнай уладзе Аляксандру Лукашэнку вот у найноўшай гісторыі. Усё ж такі і Ганчарык, і Домаш у 2001 годзе былі яшчэ шмат у чым савецкія людзі, а Мілінкевіч ужо ім ня быў і прынамсі гэта ўвасаблялася ў тым, што Мілінкевіч хіба ці не ўпершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі, 20 гадоў таму сфармуляваў эўрапейскую альтэрнатыву, эўрапейскі выбар Беларусі», — сказаў Свабодзе Юры Дракахруст.

Паводле яго, іншымі важнымі момантам, зьвязанымі зь Мілінкевічам, ёсьць плошча 2006 году, якая стала ўзор рашучага, але мірнага пратэсту, а таксама праграма Каліноўскага для тагачасных студэнтаў, якія вымушаныя былі ўцякаць зь Беларусі праз палітычны перасьлед.

«Тады маштаб рэпрэсій быў ну абсалютна несувымерны з тым, што адбыўся пасьля 2020 году, але пачыналася ўжо тады, вось, і ў гэтым сэнсе праект праграмы Каліноўскага быў удалым адказам Захаду, адказам Польшчы, арганізаваным менавіта Мілінкевічам, і гэта таксама вельмі важны быў крок, дзеяньне, якое ён зрабіў», — адзначыў Дракахруст.

Гурневіч: У ім не было нічога, што б адштурхоўвала

Журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч мяркуе, што Аляксандар Мілінкевіч быў эталёнам беларуса ў рамантычнай нацыянальнай літаратуры.

«Мудры, адважны, але і памяркоўны, адукаваны, эмпатычны, вельмі ўважлівы, працавіты і энэргічны чалавек. Менавіта такім быў Аляксандар Мілінкевіч. У ім не было нічога, што б адштурхоўвала. Чалавек са шляхетнай душой, але пры гэтым неверагодна сьціплы. Яго самай запамінальнай рысай для мяне застанецца незвычайны вайб спакою. Пасьля размовы зь ім заўсёды было адчуваньне як пасьля наведваньня канцэрту сымфанічнай музыкі або царквы. Ніякага напружаньня. Лёгкасьць і спакой. Няхай яго душы так будзе ў вечнасьці. Дзякуй Вам за ўсё, сп. Аляксандар», — напісаў Дзьмітры Гурневіч.

Марціновіч: Найлепшы кандыдат за ўсе беларускія прэзыдэнцкія выбары

Журналіст Ягор Марціновіч назваў Аляксандра Мілінкевіча найлепшым кандыдатам у прэзыдэнты цягам усёй незалежнай гісторыі Беларусі.

«Найлепшы кандыдат за ўсе беларускія прэзыдэнцкія выбары. І палітык, за якога ніколі не было сорамна. Было страшна крыўдна, што мне не хапіла паўгоду, каб атрымаць выбарчае права і аддаць свой голас Мілінкевічу», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Ягор Марціновіч.

Севярынец: Чалавек, які слухаў

Колішні палітзьняволены Павал Севярынец згадаў, як у Малое Сітна, дзе ён адбываў палітычную «хімію» і валіў лес, прыехаў Аляксандар Мілінкевіч.

«Прыехаў цэлы картэж, штаб з журналістамі. Начальства разьбеглася. Хтосьці схаваўся. На эстакадзе, дзе расьпілоўвалі бярвеньні, сабраліся рабочыя. І вось я прадстаўляю Мілінкевіча — з адчуваньнем бездані пад нагамі: як ён, інтэлектуал, паліглёт, „заходнік“, будзе гаманіць зь вяскоўцамі ды лесавікамі з глыбінкі, на самай мяжы з Расеяй. А Мілінкевіч прапанаваў выказацца людзям — і проста слухае. Паўгадзіны. Гадзіну. Дзьве. Правал, думаю. Капец. Нічога не гаворыць. Ніякай праграмнай прамовы. Слухае і слухае, зрэдку ківае. Як я ўсё гэта патлумачу мужыкам пасьля ягонага ад’езду — не ўяўляю», — напісаў Павал Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook.

«І вось мы разьвітваемся. Мілінкевіч цісьне рукі, сядае ў машыну. Картэж зьнікае ў лясах на грунтовай дарозе. Вяртаюся на эстакаду, халадок пад уздыхам, а там гурма захопленых маіх сіценцаў:

— Паша, які чалавек!..

— Вось гэта моц!

— Вось такога ў прэзыдэнты!!..

А я ў шоку.

— Э-эээ... што вам спадабалася? Ён жа... нічога не казаў.

— Паш!.. ЁН НАС ВЫСЛУХАЎ», — згадаў Павал Севярынец.

Вячорка: яго мудрасьці і аптымізму нам усім будзе вельмі не хапаць

Франак Вячорка, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай, адзначыў, што Аляксандар Мілінкевіч быў палітыкам агульнаэўрапейскага маштабу і ўвасабляў той шлях, якім магла б пайсьці Беларусь.

«Ён быў бы цудоўным прэзыдэнтам. І я перакананы: калі б гісторыя склалася інакш, Беларусь зь ім даўно была б пасьпяховай, заможнай, незалежнай эўрапейскай краінай. Для мяне Мілінкевіч — прыклад і ўзор беларускага палітыка. Дзякуючы яму, тысячы людзей прыйшлі ў беларускую справу, у грамадзкае і палітычнае жыцьцё. Яшчэ падчас яго працы ў Горадні, потым падчас выбарчай кампаніі 2006 году, у наступныя гады палітычнай і грамадзкай дзейнасьці і, урэшце, дзякуючы яго ўнівэрсытэту. Ён умеў ня проста весьці за сабой, але і яднаць вакол сябе новых людзей», — сказаў Свабодзе Франак Вячорка.

Паводле яго, гэты палітык вельмі моцна паўплываў і на яго асабіста. «Я працаваў у ягонай камандзе падчас кампаніі 2006 году. Стаяў разам зь ім на Плошчы. Ён падтрымліваў нашыя ідэі, заўсёды знаходзіў словы, каб натхніць і падбадзёрыць. Ён вельмі шмат укладаў у беларускую моладзь — дзяліўся досьведам, ведамі, кантактамі, даваў магчымасьць расьці і спрабаваць», — згадаў ён.

«У 2020-м спадар Аляксандр падтрымаў і Сьвятлану Ціханоўскую. Я ўпэўнены, што ён паўплываў і на яе як на палітыка, і на яе беларускасьць. Ён без ваганьняў пагадзіўся далучыцца да каманды ў якасьці пазаштатнага дарадцы. Дапамагаў усюды, дзе мог: парадай, досьведам, сваім аўтарытэтам і проста чалавечай падтрымкай. Аляксандр Мілінкевіч заўжды быў прынцыповым, але і не бракавала яму гумару. Яго мудрасьці і яго аптымізму нам усім, усёй Беларусі, будзе вельмі не хапаць», — мяркуе Франак Вячорка.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG