Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На канале «Культура» прыпынілі рэтрансьляцыю каталіцкай імшы. Некаторыя вернікі палічылі гэта скасаваньнем праграмы

абноўлена
На каталіцкай імшы, архіўны здымак
На каталіцкай імшы, архіўны здымак

Трансьляцыя — шматгадовая традыцыя. Яе слухаюць у розных кутках Беларусі.

На беларускім дзяржаўнага радыё на працягу трох тыдняў не было трансьляцыі сьвятой імшы зь менскага архікатэдральнага касьцёлу, паведаміла выданьне katolik.life.

Раней такая трансьляцыя адбывалася кожную нядзелю ў 8.15.

Пра спыненьне трансьляцыі напісалі ў сацыяльных сетках вернікі напярэдадні нядзелі — паводле іх, трансьляцыі не было ўжо два тыдні. У нядзелю 12 ліпеня Імша зноў не прагучала ў радыйным этэры, замест яе грала клясычная музыка.

Аднак пазьней высьветлілася, што спынілася толькі рэтрансьляцыя імшы на канале «Культура» беларускага радыё, а на першым канале трансьляцыя засталася, піша katolik.life.

Белтэлерадыёкампанія пракамэнтавала

Белтэлерадыёкампанія выступіла з заявай, у якой назвала інфармацыю пра спыненьне трансьляцый сьвятой імшы на Беларускім радыё «сфабрыкаванай правакацыяй».

Паводле кампаніі, трансьляцыя нікуды не зьнікала, а крытыкі проста ня слухалі радыё ў Беларусі і зрабілі памылковыя высновы паводле сайта.

«Відавочна, што аўтары ўкіду ня маюць рэальнай магчымасьці слухаць радыёэфір на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у сувязі з чым спасылаюцца ўсяго толькі на мэтаданыя з сайта Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, дзе трансьляцыя згадваецца як «тэматычная рубрыка», што зьяўляецца тэхнічным пазначэньнем прамога эфіру», — заявіла Белрадыёкампанія.

Прадстаўнікі кампаніі настойваюць, што праграма «Каталіцкая пропаведзь» выходзіла і выходзіць а 8:15 бязь зьмен.

Чаму гэта важна?

Многія каталіцкія вернікі састарэлага веку ня маюць магчымасьці рэгулярна бываць на Боскай літургіі, таму з дапамогай радыё далучаюцца да малітвы. Зь менскага архікатэдральнага і іншых касьцёлаў Беларусі вядзецца відэатрансьляцыя, але многія з тых людзей ня маюць выхаду да сеціва.

На Беларускім радыё службу трансьлююць апошнія пяць гадоў пасьля аднаўленьня перадачы ў 2021 годзе, калі да ўладаў і кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі зьвярнуўся тагачасны Апостальскі адміністратар Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Казімір Велікаселец.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG