Для дзяцей і іх бацькоў арганізатары падрыхтавалі праграму пад адкрытым небам пад назвай «Краіна апавяданьняў». Удзельнікі змогуць ажыўляць герояў гісторый, ствараць лялькі ў выглядзе жывёл, будаваць вялікія дэкарацыі з блёкаў і выконваць розныя творчыя заданьні.
Сьвята будзе праходзіць на тэрыторыі музэя POLIN у Варшаве з 11:00 да 15:00. Далучыцца да праграмы можна да 14-й гадзіны.
- Музэй POLIN — адзін з найбуйнейшых культурна-асьветніцкіх цэнтраў Польшчы, прысьвечаных гісторыі польскіх габрэяў. У апошнія гады ён рэгулярна арганізуе шматмоўныя адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы.
Форум