Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея атакавала Ўкраіну балістычнымі ракетамі, ракетамі Х-101 і 290 дронамі. Ёсьць ахвяры

Наступствы расейскага ўдару на Адэскую вобласьць
Наступствы расейскага ўдару на Адэскую вобласьць

У ноч на 30 траўня расейская армія атакавала краіну балістычнай ракетай, крылатымі ракетамі Х-101 і ўдарнымі дронамі, гаворыцца ў заяве Ваенна-паветраных сіл Украіны.

Паводле зьвестак вайскоўцаў, Расейская Фэдэрацыя атакавала балістычнай ракетай «Іскандэр-М» з Бранскай вобласьці, шасьцю крылатымі ракетамі Х-101 з Валагодскай вобласьці, а таксама 290 ударнымі бесьпілётнікамі тыпу «Шахед» (у тым ліку рэактыўнымі), бесьпілётнікамі-сімулятарамі тыпу «Гербера», «Італмас» і «Пародыя» з наступных напрамкаў: Бранск, Курск, Мілерава, Арол, Прыморска-Ахтарск, Чаўда.

Адзін чалавек загінуў і адзін паранены ў выніку атакі ВС РФ па Запарожскай вобласці, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.

Ваенна-паветраныя сілы Ўзброеных сіл Украіны заяўляюць, што па стане на 09:00 сыстэмы супрацьпаветранай абароны зьбілі/падаўлілі 284 мэты — 5 ракет Х-101 і 279 расейскіх бесьпілётнікаў «Шахед», «Гербера», «Італмас» і бесьпілётнікаў іншых тыпаў на поўначы, поўдні, у цэнтры і ўсходзе Ўкраіны.

«У 7 месцах было падбіта 9 ударных дронаў, а таксама абломкі ўпалі на 10», — удакладнілі вайскоўцы.

  • Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія гарады і грамадзянскую інфраструктуру ва ўсіх рэгіёнах Украіны з выкарыстаньнем розных відаў зброі — ударных дронаў, ракет, КАБ, РСЗА.
  • Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і падкрэсьліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.
  • Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія падчас паўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры ўкраінскіх гарадоў і вёсак, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы бальніцы, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэрга- і водазабесьпячэньня.
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG