Гледачоў запрашаюць у фае мэзаніну на камэрны канцэрт «Цені адлюстраваньняў». Паведамляюць, што «праграма вечара ўключае творы Эрыка Саці, Клода Дэбюсі, Дэйвіда Ланца, а таксама джазавыя стандарты Джорджа Гершвіна і Эрала Гарнэра празь кінэматаграфічны сьвет Генры Манчыні і Патрыка Дойла».
У канцэрце прымуць удзел мэцца-сапрана Кацярына Міхнавец, піяністка Ірына Бутэль ды іншыя музыкі. Пачатак імпрэзы — у 23:00.
Форум