Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карткі Mastercard «Белгазпрамбанку» і «Альфа-Банку» перастануць працаваць у ЭЗ з 21 красавіка

«Белгазпрамбанк» папярэдзіў кліентаў, што з 21 красавіка гэтага году будуць недаступныя апэрацыі зь яго карткамі Mastercard на тэрыторыі краінаў Эўразьвязу.

Прычына — рашэньне гэтай міжнароднай плацёжнай сыстэмы. Аб такім абмежаваньні з 21 красавіка таксама паведаміў «Альфа-Банк».

Пра гэта піша партал «Люстэрка».

Паводле «Белгазпрамбанку» з 21 красавіка будуць недаступныя ў тым ліку апэрацыі ў інтэрнэт-крамах, якія зарэгістраваныя на тэрыторыі ЭЗ.

«Працаздольнасьць картак Mastercard „Белгазпрамбанка“ на тэрыторыі Беларусі, а таксама за яе межамі (за выключэньнем краін ЭЗ) захоўваецца бязь зьменаў», — паведаміў банк.

Аб падобных абмежаваньнях таксама паведаміў «Альфа-Банк», яны будуць дзейнічаць у краінах ЭЗ, а таксама ў Ісьляндыі, Ліхтэнштэйне і Нарвэгіі.

«З 21 красавіка па нашых картах Mastercard не атрымаецца зьняць наяўныя грошы ў банкаматах, расплаціцца ў крамах і онлайн, адправіць сродкі з карты на карту празь лякальныя сэрвісы», — паведамілі ў «Альфа-Банку».

«Люстэрка» нагадвае, што з 18 сакавіка ў «Белаграпрамбанку», «Альфа-Банку» і «Белгазпрамбанку» перасталі працаваць карты Visa у краінах Эўразьвязу, а таксама ў Ісьляндыі, Ліхтэнштэйне і Нарвэгіі.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG