Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 50 гадоў лідэру гурта J:Морс Уладзімеру Пугачу

Уладзімер Пугач, архіўнае фота
Уладзімер Пугач, архіўнае фота

Падзеі і даты 18 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1921 — Пастановай прэзыдыюму ЦВК БССР заснаваны Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, пачаў працу 30 кастрычніка 1921 году.

1992 — ЭГУ атрымаў ліцэнзію і афіцыйны дазвол на адкрыцьцё.

У гэты дзень нарадзіліся

1814 Яўстах Тышкевіч, археоляг, гісторык, краязнавец, барысаўскі павятовы маршалак.

1827Якуб Гейштар, удзельнік паўстаньня 1863-64, мэмуарыст.

1838 Уладзіслаў Дыбоўскі, заоляг, батанік, палеантоляг і фальклярыст, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

1891Лявон Гмырак, празаік, эсэіст, літаратурны крытык.

1898 Антук Крынiца, актор тэатра, адзін з заснавальнікаў і вядучы актор Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі, ахвяра сталінізму.

1903 Платон Галавач, празаік, ахвяра сталінізму, расстраляны.

Платон Галавач з дачкой
Платон Галавач з дачкой

1940 Эдуард Ханок, кампазытар, народны артыст Беларусі.

1959Валеры Магучы, скульптар.

1976 Уладзімер Пугач, музыка і сьпявак, лідэр гурта «J:морс». У 2021 годзе J:Морс трапіў у чорны сьпіс выканаўцаў, якім фактычна забаранілі выступаць у Беларусі. У 2022-м пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, якую разьвязала Расея пры падтрымцы Лукашэнкі, гурт зьехаў зь Беларусі і дае канцэрты за мяжой. Як музы́ка і актор Уладзімер Пугач выступае разам з купалаўцамі ў спэктаклі «Зэкамерон».

У памяці

1669 Юры Глябовіч, дыплямат і вайсковы дзяяч ВКЛ, падпісаў Андрусаўскае замірэньне, за што ва ўзнагароду стаў віленскім ваяводам.

1850Ганна Цюндзявіцкая, аўтарка папулярных гаспадарчых дапаможнікаў («Літоўская гаспадыня»).

1981 Баляслаў Слосканс, каталіцкі біскуп, вязень ГУЛАГу, з 1952 апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у Заходняй Эўропе.

1987 Якуб Ермаловіч, празаік, вязень ГУЛАГу.

1988 Аляксей Мiтрафанаў, археоляг.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG