Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі ўвёў мыта на вываз нафтапрадуктаў, што можа абмежаваць іх экспарт

Нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры. Ілюстрацыйнае фота
Нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры. Ілюстрацыйнае фота

Прэм’ер-міністар Беларусі Аляксандар Турчын падпісаў пастанову аб скасаваньні нулявых ставак вывазнога мыта на нафтапрадукты.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, мыта ўводзяць на вываз звадкаваных вуглевадародных газаў (5,3 даляра за адну тону), а таксама на этан, бутан і ізабутан (4,6 даляра за тону).

Мыты будуць спаганяць заднім днём, з 1 красавіка, хоць гэтае рашэньне ўхвалілі 13 красавіка.

Раней на гэтыя віды нафтапрадуктаў дзейнічала нулявая стаўка мыта. Увод мыта — адзін з сродкаў рэгуляваньня экспарту пры неспрыяльнай сытуацыі на рынку. У некалькіх расейскіх выданьнях напісалі, што новая палітыка ўладаў Беларусі датычна экспарту можа прывесьці да росту цэн для замежных пакупнікоў беларускіх нафтапрадуктаў.

Беларусь — адзін з найбуйнейшых прадаўцоў звадкаваных вуглевадародных газаў у рэгіёне СНД. Гэтае паліва выкарыстоўваюць для аўтамабіляў, а таксама як сыравіну ў нафтахімічнай вытворчасьці.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG