Ва Ўкраіну 9 красавіка вярнулі парэшткі тысячы загінулых, якія, паводле заяваў расейскага боку, належаць украінскім вайскоўцам, перадае Ўкраінская служба Радыё Свабода.
Іх ідэнтыфікуюць і перададуць сем’ям для годнага пахаваньня.
Украінскі бок вярнуў у Расею целы 41 расейскага вайскоўца.
Такія суадносіны могуць тлумачыцца тым, што расейскія вайскоўцы на многіх участках фронту наступаюць, і целы загінулых украінскіх салдатаў могуць застацца на занятых расейцамі тэрыторыях часьцей, чым наадварот.
Гэта ўжо трэці абмен парэшткамі сёлета. Летась такіх абменаў было 14.
Ва Ўкраіне больш за 90 тысяч чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак пры асаблівых абставінах.
Форум