Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пагоршылася стаўленьне да беларусаў, — апытаньне

Мітынг у Кіеве. 2021 год
Мітынг у Кіеве. 2021 год

Ва Ўкраіне значна павысілася сацыяльная дыстанцыя да розных этнічных групаў, а стаўленьне да беларусаў апынулася амаль на ўзроўні стаўленьня да ўкраінцаў з Расеі, сьведчаць вынікі апытаньня, апублікаваныя Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялёгіі.

Найвышэйшы ўзровень адмоўнага стаўленьня — да грамадзянаў Расеі, піша Інтэрфакс-Украіна. Большасьць рэспандэнтаў заявілі, што не дапусьцілі б расейцаў да кантакту нават у якасьці турыстаў. Высокі ўзровень сацыяльнай дыстанцыі назіраецца ў адносінах да расейцаў — жыхароў Украіны (4,8), афрыканцаў (5,2) і ромаў (5,3). Але больш аддаленая сацыяльная дыстанцыя да беларусаў — жыхароў Беларусі (5,6) і ўкраінцаў — жыхароў Расеі (таксама 5,6).

Пры гэтым стаўленьне да беларусаў, якія жывуць ва Украіне, пагоршылася ў параўнаньні з 2022 годам.

Апытаньне паказала, што найбліжэйшыя сацыяльныя кантакты рэспандэнты гатовыя мець з украінцамі (як украінскамоўнымі, так і расейскамоўнымі), потым — з габрэямі, канадцамі і немцамі.

Сацыёлягі адзначаюць, што сацыяльная дыстанцыя павялічваецца падчас працяглай вайны і зьмены грамадзкіх настрояў, у выніку чаго ўзрастае міжэтнічны недавер.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG