Габэрмас быў адным з самых уплывовых палітычных мысьляроў сучаснасьці. Яго можна лічыць прадстаўніком Франкфурцкай школы — крытычнай тэорыі сучаснага грамадзтва, якая разьвівала ў тым ліку і ідэі марксізму. Сярод найбольш вядомых працаў Габэрмаса — «Структурная зьмена публічнай сфэры» і «Тэорыя камунікацыйнага дзеяньня».
Габэрмас нарадзіўся 18 чэрвеня 1929 году ў Дусэльдорфе і вучыўся ва ўнівэрсытэтах Гётынгену, Цюрыху і Бону. Свой навуковы шлях ён пачаў пад кіраўніцтвам аднаго з заснавальнікаў філязофскай антрапалёгіі Эрыха Ротгакера. Пасьля заканчэньня асьпірантуры Габэрмас працаваў асыстэнтам аднаго з заснавальнікаў Франкфурцкай школы Тэадора Адорна. У пачатку 1960-х ён узначаліў катэдру філязофіі і сацыялёгіі Франкфурцкага ўнівэрсытэту.
У 50-я гады Габэрмас выступаў супраць ядзерных выпрабаваньняў, у XXI стагодзьдзі — за дэмакратыю, адзіную Эўропу і супраць правых папулістаў.
Форум