Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыі Калесьнікавай асабіста ўручылі Міжнародную прэмію Карла Вялікага

Марыя Калесьнікава і яе сястра Тацяна Хоміч на цырымоніі. 14 сакавіка 2026 году.
Марыя Калесьнікава і яе сястра Тацяна Хоміч на цырымоніі. 14 сакавіка 2026 году.

Беларуская палітык і грамадзкая дзяячка Марыя Калесьнікава атрымала Міжнародную прэмію Карла Вялікага ў нямецкім Ахене асабіста на ўрачыстай цырымоніі 14 сакавіка 2026 году.

Міжнародную прэмію Карла Вялікага прысудзілі Калесьнікавай яшчэ ў 2022 годзе за яе ўнёсак у барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Тады прэмія была прысуджаная Cьвятлане Ціханоўскай, Марыі Калесьнікавай і Вераніцы Цапкале — за «ўнікальны прыклад барацьбы супраць дыктатуры, прыгнёту і беззаконьня». На той момант Марыя была ў зьняволеньні ў Беларусі і не магла прысутнічаць на ўручэньні. Узнагароду атрымала ад яе імя сястра — Тацяна Хоміч.

13 сьнежня 2025 году Калесьнікава выйшла на волю пасьля больш як пяці гадоў зьняволеньня. Пасьля яе вызваленьня арганізатары вырашылі правесьці асобную ўрачыстасьць, каб уручыць прэмію асабіста.

Цырымонія адбылася ў Каранацыйнай зале ратушы ў горадзе Ахен, паведамляе інфармацыйнае агенцтва AP.

Урачыстасьць арганізавалі Фундацыя Ахенскай міжнароднай прэміі Карла Вялікага і гарадзкія ўлады Ахену.

Марыя Калесьнікава на цырымоніі ўзнагароджаньня.
Марыя Калесьнікава на цырымоніі ўзнагароджаньня.

Прэмію Карла Вялікага уважаюць за адну з найбольш прэстыжных эўрапейскіх узнагародаў. Яе прысуджаюць людзям і арганізацыям, якія зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё эўрапейскага адзінства, дэмакратыі і правоў чалавека.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG