Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» ня будзе выконваць рэйсаў у Ізраіль як мінімум да 23 сакавіка

Самалёт Белавія
Самалёт Белавія

Авіяцыйныя ўлады Ізраіля прадоўжылі закрыцьцё паветранай прасторы для замежных авіяперавозьнікаў. Тым часам у Беларусь з краінай Пэрсыдзкай затокі працягваюць прылятаць беларусы, якія апынуліся ў складаным становішчы праз абстрэлы.

У сувязі з рашэньнем ізраільскага ўраду «Белавія» паведаміла аб скасаваньні яшчэ двух рэйсаў зь Менску ў Тэль-Авіў і назад. Рэйсы мелі адбыцца 19 і 22 сакавіка.

Пасажыры скасаваных рэйсаў могуць аформіць вяртаньне білетаў па месцы іх набыцьця або зьмяніць дату вылету, паведамілі ў авіякампаніі.

Таксама ў авіякампаніі паведамілі, што выканалі з краінаў Блізкага Ўсходу ўжо 11 вывазных рэйсаў. На іх краіны Пэрсыдзкай затокі пакінулі і ў Беларусь прыляцелі 2630 чалавек. Рэйсы ладзіліся з Дохі, Дубаю і Салалы.

Рэгулярнае паветранае спалучэньне Менску з Дубаем было сарванае 28 лютага пасьля першых удараў Ірану па тэрыторыі ААЭ.

Рэгулярныя рэйсы прыпыненыя як мінімум да 28 сакавіка.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG