Пра атаку паведаміў у тэлеграме кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандар Ганжа.
Паводле апошняй інфармацыі, 16 чалавек загінулі, яшчэ сем атрымалі раненьні. Падрабязнасьці ўдакладняюцца.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны ўдакладняе, што расейскія войскі нанесьлі ўдары бесьпілётнікамі па горадзе Тарноўка.
Кіраўнік Канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны Міхайла Валынец паведаміў, што расейскія войскі ўдарылі ракетай па вугальным прадпрыемстве, а таксама аўтобусе з шахтарамі, які вёз людзей са зьмены.
30 студзеня расейскія войскі атакавалі мікрааўтобус у Херсоне, у выніку чаго адзін чалавек загінуў і пяцёра атрымалі раненьні.
Форум