Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт прагаласаваў за прызнаньне іранскага «Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі» тэрарыстычнай арганізацыяй

Сілавікі ісламісцкага рэжыму ў Іране
Сілавікі ісламісцкага рэжыму ў Іране

Арганізацыя стаіць на варце клерыкальнага палітычнага рэжыму на чале з аяталой Хамэнэі, які ў час студзеньскіх пратэстаў забіў некалькі тысяч пратэстоўцаў.

Эўрапарлямэнт 22 студзеня прагаласаваў за рэзалюцыю, што асуджае дзеяньні палітычнага рэжыму ў Іране. Дакумэнт прынялі абсалютнай большасьцю галасоў — «за» прагаласавалі 562 эўрадэпутаты. Толькі 9 выступілі «супраць», а яшчэ 57 устрымаліся.

Парлямэнт заклікаў Эўрапейскую раду неадкладна прызнаць «Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі», уключаючы апалчэньне «Басідж» і «Сілы Кудс», тэрарыстычнымі арганізацыямі ў поўным аб’ёме.

Таксама дэпутаты патрабуюць пашырэньня і строгага выкананьня абмежавальных захадаў Эўразьвязу, уключна з замарозкай актываў і забаронай на выдачу візаў. У Эўрапарлямэнце павіталі нядаўнія санкцыі ЗША і заклікалі ЭЗ да неадкладных дзеяньняў у дачыненьні ўсіх чыноўнікаў і арганізацый, адказных за рэпрэсіі.

Рэзалюцыя асудзіла намаганьні рэжыму аяталы Хамэнэі цэнзураваць пратэсты шляхам адключэньня інтэрнэту і заклікала ЭЗ і ўсе дзяржавы-сяброўкі пашырыць тэхнічную і фінансавую падтрымку інструмэнтаў абыходу цэнзуры і сродкаў абароны ад інфармацыйных маніпуляцый іранскага ісламісцкага рэжыму.

Пратэсты пачаліся 28 сьнежня на рынках Тэгерана. Гандляры выйшлі на вуліцы праз жахлівы стан эканомікі, імклівую інфляцыю і абвал нацыянальнай валюты. Хваляваньні хутка ахапілі ўсю краіну і перарасьлі ў дэманстрацыі супраць уладаў, якіх пратэстоўцы вінавацяць у падзеньні ўзроўню жыцьця і задушэньні свабодаў.

Паводле праваабарончай групы HRANA, якая базуецца ў ЗША, пацьверджаная колькасьць загінулых дасягнула 4519 чалавек, яшчэ 9049 паведамленьняў пра сьмерці правяраюцца. Прынамсі 5811 чалавек атрымалі сурʼёзныя раненьні, агульная колькасьць затрыманых складае 26 314 чалавек. Многіх зь іх можа чакаць сьмяротнае пакараньне.

Жыхары Тэгерану апісваюць сытуацыю ў горадзе як фактычнае ваеннае становішча. Людзі спрабуюць бяз дай прычыны не выходзіць з дому, а крамы і рэстараны зачыняюцца яшчэ да вечару. Жаўнеры, агенты ў цывільным і сілавікі парамілітарнага фармаваньня «Басідж» патрулююць ня толькі цэнтар, але і ўскраіны сталіцы Ірану. Тое ж самае і ў іншых рэгіёнах краіны, асабліва тых, дзе жыве курдзкая меншасьць.

Разбураныя мячэці, абгарэлыя будынкі, жудасная цішыня ў Тэгеране пасьля паўстаньня. ФОТА

Будынак у Тэгеране, які быў падпалены падчас найбуйнейшых пратэстаў у Іране з часоў Ісламскай рэвалюцыі 1979 году

1/11 Будынак у Тэгеране, які быў падпалены падчас найбуйнейшых пратэстаў у Іране з часоў Ісламскай рэвалюцыі 1979 году

Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Пажарная машына, якая была спалена падчас беспарадкаў, выстаўлена ў Тэгеране. Вакол машыны банэр з надпісам: «О, Іран, мая краіна».Масавыя беспарадкі пачаліся ў Тэгеране 28 сьнежня на фоне падзеньня крусу іранскай валюты ў спалучэньні з ростам інфляцыі.

2/11 Пажарная машына, якая была спалена падчас беспарадкаў, выстаўлена ў Тэгеране. Вакол машыны банэр з надпісам: «О, Іран, мая краіна».Масавыя беспарадкі пачаліся ў Тэгеране 28 сьнежня на фоне падзеньня крусу іранскай валюты ў спалучэньні з ростам інфляцыі.
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Згарэлы будынак у цэнтры Тэгерану.
Праваабарончая група HRANA паведамляе, што падчас рэпрэсій супраць пратэстаў па ўсім Іране загінула больш за 4500 чалавек, а дзясяткі тысяч былі арыштаваныя

3/11 Згарэлы будынак у цэнтры Тэгерану.
Праваабарончая група HRANA паведамляе, што падчас рэпрэсій супраць пратэстаў па ўсім Іране загінула больш за 4500 чалавек, а дзясяткі тысяч былі арыштаваныя

Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Падпалены будынак у Тэгеране, зьвязаны з банкам Ayandah, кампаніяй, якая збанкрутавала ў кастрычніку на фоне абвінавачваньняў у карупцыі.Некаторыя назіральнікі сьцьвярджаюць, што крах банка спрыяў эканамічнаму крызісу, які справакаваў масавыя пратэсты
4/11 Падпалены будынак у Тэгеране, зьвязаны з банкам Ayandah, кампаніяй, якая збанкрутавала ў кастрычніку на фоне абвінавачваньняў у карупцыі.Некаторыя назіральнікі сьцьвярджаюць, што крах банка спрыяў эканамічнаму крызісу, які справакаваў масавыя пратэсты
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Будынак дзяржаўнай падатковай службы ў Тэгеране, які быў знішчаны пажарам падчас беспарадкаў

5/11 Будынак дзяржаўнай падатковай службы ў Тэгеране, які быў знішчаны пажарам падчас беспарадкаў

Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Хлопчыкі гуляюць у сьнезе ў прыгарадзе Тэгерана 20 студзеня.Такія здымкі, апублікаваныя фатографамі, акрэдытаванымі для працы ў Іране, падкрэсьліваюць вяртаньне да нармальнага жыцьця пасьля гвалту апошніх дзён, але крыніцы паведамілі Радыё Фарда 17 студзеня, што ў Тэгеране фактычна дзейнічае ваеннае становішча: людзей спыняюць выпадковым чынам і правяраюць іх тэлефоны на наяўнасьць сувязі з пратэстамі.
6/11 Хлопчыкі гуляюць у сьнезе ў прыгарадзе Тэгерана 20 студзеня.Такія здымкі, апублікаваныя фатографамі, акрэдытаванымі для працы ў Іране, падкрэсьліваюць вяртаньне да нармальнага жыцьця пасьля гвалту апошніх дзён, але крыніцы паведамілі Радыё Фарда 17 студзеня, што ў Тэгеране фактычна дзейнічае ваеннае становішча: людзей спыняюць выпадковым чынам і правяраюць іх тэлефоны на наяўнасьць сувязі з пратэстамі.
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Прапагандысцкі банер з выявамі гістарычных лідараў і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. На пэрсідскай мове напісана: «Даміно падае»
7/11 Прапагандысцкі банер з выявамі гістарычных лідараў і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. На пэрсідскай мове напісана: «Даміно падае»
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Жанчыны ідуць па цэнтральнай плошчы Рэвалюцыі ў Тэгеране. На заднім пляне банэр з надпісам: «Іран – наша краіна, яго сьцяг – наш пахавальны саван».
8/11 Жанчыны ідуць па цэнтральнай плошчы Рэвалюцыі ў Тэгеране. На заднім пляне банэр з надпісам: «Іран – наша краіна, яго сьцяг – наш пахавальны саван».
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Інтэр'ер мячэці Абузар у Тэгеране пасьля таго, як яна стала мішэньню падчас масавага паўстаньня.У мячэці ў 1981 годзе была спроба замаху на аяталу Алі Хамэнэі. У той час Хамэнэі быў кандыдатам у прэзыдэнты, а цяпер кіруе краінай як вярхоўны лідэр Ірану
9/11 Інтэр'ер мячэці Абузар у Тэгеране пасьля таго, як яна стала мішэньню падчас масавага паўстаньня.У мячэці ў 1981 годзе была спроба замаху на аяталу Алі Хамэнэі. У той час Хамэнэі быў кандыдатам у прэзыдэнты, а цяпер кіруе краінай як вярхоўны лідэр Ірану
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Інтэр'ер мячэці Абузар у Тэгеране

10/11 Інтэр'ер мячэці Абузар у Тэгеране
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Пашкоджаная пажарам мячэць Аль-Расул у Тэгеране, якая пацярпела ад пажару падчас беспарадкаў.Некаторыя кажуць, што яшчэ адной прычынай нападаў на мячэці зьяўляецца ісламісцкая ідэалёгія, якая ляжыць у аснове дзейнасьці цяперашняга ўраду Ірана. «Усё, што робіць рэжым – кожная апраўданьне ці тлумачэньне – ахутана плашчом рэлігіі», – напісаў адзін камэнтатар.
11/11 Пашкоджаная пажарам мячэць Аль-Расул у Тэгеране, якая пацярпела ад пажару падчас беспарадкаў.Некаторыя кажуць, што яшчэ адной прычынай нападаў на мячэці зьяўляецца ісламісцкая ідэалёгія, якая ляжыць у аснове дзейнасьці цяперашняга ўраду Ірана. «Усё, што робіць рэжым – кожная апраўданьне ці тлумачэньне – ахутана плашчом рэлігіі», – напісаў адзін камэнтатар.
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Previous slide
Next slide
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG