«На Чарнобыльскай АЭС цалкам адключана электразабесьпячэньне за межамі пляцоўкі, а таксама пацярпелі лініі электраперадач, якія вядуць да іншых АЭС», — адзначаецца ў паведамленьні.
Рафаэль Гросі дадаў, што МАГАТЭ пільна адсочвае разьвіцьцё падзей, каб ацаніць іх уплыў на ядзерную бясьпеку.
Аднак у паведамленьні не згадвацца роля Расеі і расейскіх войскаў у гэтай сытуацыі.
Абноўлена. Увечары 20 студзеня Чарнобыльскую АЭС падключылі да электрасілкаваньня.
Уся станцыя цяпер працуе ў штатным рэжыме. Радыяцыйны фон звычайны. Пагрозы людзям і прыродзе няма. На станцыю завезьлі паліва і рэзэрвовыя крыніцы электрасілкаваньня на выпадак паўторных атак, паведаміла Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны.
Яно падкрэсьліла, што абясточваньне ЧАЭС ад расейскіх нападаў пагражае бясьпецы ня толькі Ўкраіны, але і ўсёй Эўропы.
У ноч на 20 студзеня расейскія войскі правялі камбінаваную атаку супраць Украіны з выкарыстаньнем больш за 300 баявых дронаў і 34 ракетамі, у тым ліку балістычнымі.
Згодна з інфармацыяй украінскіх маніторынгавых каналаў, Расея атакавала прыблізна 14 энэргетычных аб’ектаў — трансфарматарныя падстанцыі, ЦЭЦ і ЦЭС.
Як вынікае з апублікаванай мапы абстрэлаў, ракеты, запушчаныя з вайсковай базы ў Клінцах Бранскай вобласьці Расеі і скіраваныя на Чарнігаўскую і Кіеўскую вобласьці, праляталі над тэрыторыяй Беларусі — праз Добрускі раён Гомельскай вобласьці.
Гэта ня першы выпадак, калі праз расейскія абстрэлы Чарнобыльская АЭС засталася без электраэнэргіі. 14 лютага 2025 года парушыла цэласнасьць зьнешняй абалонкі новага бясьпечнага канфайнмэнту і выклікала працяглы пажар, у выніку якога была значна парушаная ўнутраная гермэтычная мэмбрана саркафагу.
Чарнобыльская АЭС знаходзіцца ў непасрэднай блізкасьці ад Беларусі.
Форум