Касьцёл адчыніць дзьверы для парафіянаў у 2027 годзе, адзначае дзяржаўнае агенцтва «Минск-новости».
Новы комплекс у Пішчалаўскім замку, дзе была турма «Валадарка», адкрыецца пазьней, бо маштаб работаў там большы. На будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу сёлета вылучылі каля 69 мільёнаў рублёў. Яго адкрыцьцё адбудзецца ў 2028 годзе, а ўся рэканструкцыя будзе каштаваць больш за 80 мільёнаў.
У 2027 годзе плянуецца завяршыць рэстаўрацыю адзінага комплексу будынкаў Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі. Гэты праект будаўніцтва доўжыцца ўжо 12 гадоў. На заканчэньне рэстаўрацыі плянуецца выдаткаваць больш за 123 мільёна рублёў.
Прыкладна ў той жа час будзе завершана рэканструкцыя апошніх будынкаў ансамблю Лошыцкага маёнтку і парку. Гэта млын, а таксама сямейная капліца і склеп Прушынскіх. На гэта будзе выдаткавана сёлета 11,6 мільёна, а агулам — 16,6.
На працягу наступных 11 месяцаў будуць адрэстаўраваныя царква Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа, шэсьць пахавальных капліцаў і цэнтральная ўваходная брама на Кальварыйскіх могілках.
Таксама будуць завершаныя работы ў загсе на вул. Камуністычнай, 8. Распрацоўнікі праекту абяцаюць захаваць гістарычныя інтэр’еры, адначасова дадаўшы патрэбныя сучасныя выгоды, такія як доступ для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.
Амаль 70 мільёнаў рублёў зь мясцовага бюджэту сёлета будуць вылучаныя на рэканструкцыю будынку пад адрасам Партызанскі праспэкт, 154а. Пасьля ўводу ў эксплюатацыю ў 2027 годзе сюды пераедзе дзяржаўны архіў Менску.
Агулам на дзяржаўную праграму разьвіцьця культуры Беларусі да 2030 году плянуецца вылучыць 2,29 мільярда рублёў. Зь іх на рэканструкцыю і будаўніцтва пойдзе каля 1,1 мільярда. І вось на якія аб’екты:
- Шматфункцыянальны культурны цэнтар у Берасьці (вул. Фаміна) — 201,1 млн руб.
- Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі (раён Арлоўскай вуліцы, Менск) — 190,8 млн руб.
- Нацыянальны мастацкі музэй — 163,1 млн руб.
- Дзяржаўны архіў Менску (Партызанскі праспэкт, 154А) — 84,2 млн руб.
- Архітэктурны комплекс «Замак Пішчалы» (Менск) — 80,5 млн руб.
- Кінатэатар «Чырвоная Зорка» (Магілёў) — 57 млн руб.
- Палацава-паркавы ансамбль у Жылічах — 34,1 млн руб.
- Касьцёл Божага Цела (Нясьвіж) — 33,9 млн руб.
- Палацавы комплекс у Ружанах — 23,2 млн руб.
- Палац мастацтваў у Бабруйску — 19,9 млн руб.
- Лошыцкі архітэктурна-паркавы комплекс (капліца і млын) — 16,6 млн руб.
- Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар — 16,1 млн руб.
- Наваградзкі замак — 13,1 млн руб.
- Занальны дзяржаўны архіў у Бабруйску — 12 млн руб.
- Чырвоны касьцёл (Менск) — 11 млн руб.
- Комплекс былога калегіюму езуітаў (Юравічы): 10,8 млн руб.
- Культурна-адукацыйны цэнтар у Мсьціславе: 9,1 млн руб.
- Кінатэатар «Сучасьнік» у Ігумене (Чэрвень): 8,5 млн руб.
- Будынак у гістарычным цэнтры Менску (Рэвалюцыйная, 24а): 7,3 млн руб.
- Дзіцячы парк у Воршы: 7,1 млн руб.
- Віцебскі гарадзкі архіў (рэканструкцыя): 6,5 млн руб.
- Сядзібны дом графа Патоцкага (Бярэзань): 6 млн руб.
- Бортнікаўскі сельскі дом культуры (Бабруйскі раён): 5 млн руб.
- Царква, шэсьць пахавальных капліцаў і ўваходная брама на Кальварыйскіх могілках: 4,7 млн руб.
- Руіны кляштара бэрнардынак (Берасьцейская крэпасьць): 4,6 млн руб.
- Палац грамадзянскіх абрадаў (Менск, Камуністычная вуліца, 8): 4,6 млн руб.
- Адзін з будынкаў палаца Тышкевічаў у Валожыне (плошча Свабоды, 4): 4,4 млн руб.
- Раённы музэй у Прапойску (Слаўгарад): 2,7 млн руб.
- Сафійскі сабор — 2,4 млн руб.
- Памятны знак гісторыі Менску — 1,5 млн руб.
Форум