Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат заявіў пра рост занятасьці ў эканоміцы, але да ўзроўню 2020 году яшчэ далёка


Рабочыя ў Менску. Архіўнае фота
Рабочыя ў Менску. Архіўнае фота

Рост занятых у эканоміцы Беларусі за год склаў каля 34 тысяч чалавек.

Як паведаміў Белстат, у лістападзе 2025 году ў эканоміцы Беларусі было занята 4 154,2 тысячы чалавек.

Такім чынам колькасьць занятых у беларускай эканоміцы павышаецца. У лістападзе 2024 году такіх было 4120,5 млн.

Але да ўзроўню 2020 году па колькасьці занятых у эканоміцы Беларусі яшчэ далёка. Тады ў эканоміцы працавалі 4,315 млн. чалавек.

Каб спыніць адток людзей з эканомікі Беларусі, улады і бізнэс уздымаюць заробкі. Так, як паведамляе Эўразійскі банк разьвіцьця, прырост заробкаў у Беларусі ў лістападзе 2025 года склаў 6,1% у параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году.

У 2026 годзе таксама плянуецца павышэньне «на фоне прынятага рашэньня аб падвышэньні базавай стаўкі аплаты працы на 8,8% з 1 студзеня 2026 года».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG