Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заблякавалі доступ да сайтаў некалькіх крыптабіржаў


Cайт Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па нагляду за электрасувязьзю
Cайт Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па нагляду за электрасувязьзю

Рашэньне прыняло Міністэрства інфармацыі Беларусі, яго прычыны не названыя.

Адрасы крыптабіржаў Bybit, BingX, Bitget, Okx уключаны ў сьпіс забароненых на сайце БЕЛДІЭ, Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувязьзю.

Пры гэтым апэрацыі з крыптавалютамі ў Беларусі застаюцца легальнымі. Дэкрэт Лукашэнкі № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі» дазваляе бясьпечна купляць і прадаваць крыптавалюты праз рэгуляваныя плятформы.

Цяпер доступ да гэтых сайтаў з Беларусі немагчымы.

Крыптабіржай лічыцца онлайн-плятформа, дзе людзі купляюць, прадаюць і абменьваюцца паміж сабой крыптавалютай. Гэта выглядае як звычайная біржа або абменьнік, працуе ў лічбавым рэжыме. Крыптабіржа злучае тых, хто хоча купіць крыптавалюту, і тых, хто хоча яе прадаць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG