Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 9 сьнежня: мастачку асудзілі на тры гады за дапамогу палітвязьням


Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота
Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

3 гады зьняволеньня за дапамогу палітвязьням

Мастачку Аксану Шаляпіну асудзілі да 3 гадоў зьняволеньня за дапамогу палітзьняволеным, піша «Вясна».

Суд над ёю распачаўся ў лістападзе 2025 году паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Жанчыну асудзілі за тое, што яна дапамагла некалькім дзясяткам палітзьняволеных, калі яны былі пад вартай. Пра прысуд стала вядома 8 сьнежня Dissidentby.

Аксана Шаляпіна скончыла архітэктурны факультэт і з 2009 года займаецца алейным жывапісам; накірунак яе работ — экспрэсіянізм. Работы Аксаны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Амэрыкі, Нямеччыны, Казахстана, Расеі, Грузіі, Беларусі, Люксэмбурга, Фінляндыі, Італіі.


Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG