ФІБА адзначае, што, калі гэта стане магчымым, арганізацыя гатовая зрабіць выключэньні, каб гульцы абедзьвюх краінаў змаглі ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях 2028 году, бо яны ня могуць удзельнічаць у ключавых турнірах 2026–2027 гадоў, якія даюць кваліфікацыю, піша Позірк.
Санкцыі супраць беларускага і расейскага баскетболу дзейнічаюць ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня РФ ва Ўкраіну і неаднаразова падаўжаліся. У розныя гады клюбы і зборныя Беларусі і Расеі выключалі з эўрапейскіх ліг, адхілялі ад кваліфікацыйных турніраў і забаранялі правядзеньне спаборніцтваў на тэрыторыі абедзьвюх краінаў.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) у 2022 годзе рэкамэндаваў не дапускаць атлетаў з РФ і Беларусі, а пазьней дазволіў удзел толькі ў нэўтральным статусе — але гэта не тычыцца камандных відаў спорту.
Старшынём Беларускай фэдэрацыі баскетболу застаецца міністар замежных справаў Максім Рыжанкоў.
Форум