Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспарт тавараў зь Беларусі ў Латвію з пачатку 2025 году ўпаў больш як удвая


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пастаўкі ў Расею таксама скараціліся, але тое падзеньне нельга параўнаць з падзеньнем экспарту з Латвіяй.

За дзевяць месяцаў 2025 году экспарт тавараў зь Беларусі ў Латвію склаў €56,981 млн. Аб’ём паставак тавараў упаў за дзевяць месяцаў на €68,157 млн, піша Office Life.

Расейскі экспарт у гэтую краіну ў параўнаньні з папярэднім годам скараціўся на €229,921 млн, або ў 3,6 раза. Ён склаў за студзень — верасень гэтага году €89,798 млн.

У сваю чаргу, Латвія за дзевяць месяцаў гэтага году паставіла ў Беларусь тавараў на суму €95,069 млн, што на 20% менш за аналягічны пэрыяд мінулага году.

Пастаўкі ж у Расею за студзень — верасень скараціліся на 7,2%, да €733,213 млн.

Пагаршэньне адбываецца ня толькі ў гандлі Беларусі і Латвіі. Белстат у апошнім статыстычным аглядзе паведамляў, што вынікі вонкавага гандлю Беларусі надалей пагаршаюцца: экспарт тавараў падае, а імпарт, наадварот, расьце.

Сальда замежнага гандлю ў студзені–верасьні склала мінус 840 млн даляраў, а за той жа пэрыяд мінулага году — мінус 310 млн даляраў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG