Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік офісу прэзыдэнта Ўкраіны заявіў пасьля  адстаўкі, што паедзе на фронт


Андрэй Ярмак і Ўладзімір Зяленскі
Андрэй Ярмак і Ўладзімір Зяленскі

Андрэй Ярмак празь некалькі гадзін пасьля сваёй раптоўнай адстаўкі і ператрусу, які правяло Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны, заявіў, што адпраўляецца на фронт.

У камэнтары New York Post Ярмак напісаў, што гатовы да «любых рэпрэсій» і назваў сябе сумленным чалавекам, падкрэсьліўшы, што знаходзіўся ў Кіеве ад першага дня поўнамаштабнага ўварваньня Расеі.

«Мяне зганьбілі і маю годнасьць не абаранілі, нягледзячы на тое, што я знаходжуся ў Кіеве з 24 лютага 2022 году. Таму я не хачу ствараць праблем для Зяленскага: я еду на фронт. Я адпраўляюся на фронт і гатовы да любых рэпрэсій. Я сумленны і прыстойны чалавек.

Мяне абурае бруд, які на мяне выліваюць, і яшчэ больш мяне абурае адсутнасьць падтрымкі з боку тых, хто ведае праўду», — сказаў былы кіраўнік АП выданьню The New York Post.

Калі ён мае намер адправіцца на фронт, Ярмак не ўдакладніў.

  • 28 лістапада прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб адстаўцы кіраўніка свайго офісу Андрэя Ермака. Супрацоўнікі антыкарупцыйных органаў правялі ператрусы ў чыноўніка дома і на працоўным месцы.
  • Ператрус зьвязаны з гучнай справай «Апэрацыя Мідас» — расьсьледаваньнем меркаванай схемы вымагальніцтва адкатаў у падрадчыкаў «Энергаатама», дзе шкода ацэньваецца амаль у $100 млн. Афіцыйныя асобы сьцьвярджаюць, што ў кватэры Ермака прайшлі толькі ператрусы, без далейшых працэсуальных дзеяньняў.
  • Чакалася, што 29-30 лістапада Ярмак у складзе ўкраінскай дэлегацыі прыедзе ў Маямі, каб правесьці чарговы раунд перамоваў з пасланцамі прэзыдэнта ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнэрам аб завяршэньні вайны. Паводле Bloomberg, замест Ермака на перамовы паляцелі сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны Рустэм Умераў і першы намесьнік міністра замежных спраў Сяргей Кісьліца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG