Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: у «справе Гаюна» затрымалі і зьмясьцілі пад варту сама меней 111 чалавек


Суд Гомельскага раёну. Ілюстрацыйнае фота
Суд Гомельскага раёну. Ілюстрацыйнае фота

Фігурантаў «справы Гаюна» таксама ўносяць у сьпіс «экстрэмістаў».

Праваабарончы цэнтар «Вясна» пацьвердзіў інфармацыю аб затрыманьні сама меней 111 фігурантаў у «справе Гаюна».

Паводле праваабаронцаў, у Беларусі амаль кожны дзень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію з накіраваньнем», так і калёнію. Справы некаторых людзей перадаюць зь Менску ў рэгіянальныя суды.

Telegram-ініцыятыва «Беларускі Гаюн» займалася зьбіраньнем зьвестак пра перамяшчэньне расейскіх войскаў. Зьвесткі дапамагалі ўкраіснкаму боку арыентавацца ў становішчы і ацэньваць пагрозы.

Пра тое, што сілавікі маюць доступ да базы кантактаў маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», стала вядома на пачатку лютага. Кіраўнік праекту Антон Матолька публічна прызнаў факт узлому і праз два дні пасьля гэтага заявіў аб спыненьні працы «Гаюна». З таго часу праект, які стаў важнай крыніцай інфармацыі для беларускіх, украінскіх і міжнародных мэдыя, больш не публікуе зьвестак аб дзеяньнях расейскіх і беларускіх вайскоўцаў.

Праваабаронцы прагназуюць, што колькасьць фігурантаў «справы Гаюна» можа дасягнуць 1000 чалавек.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG