Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорскім раёне міліцыя з стрэламі перасьледавала аўтамабіль. Кіроўцам быў п’яны падлетак


Фота ілюстрацыйнае
Фота ілюстрацыйнае

У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі паведамілі, што паблізу вёскі Іздрашава Салігорскага раёну супрацоўнікі ДАІ мусілі выкарыстаць зброю пасьля таго, як кіроўца адмовіўся спыніць машыну.

«На неаднаразовыя патрабаваньні міліцыянтаў спыніцца парушальнік не рэагаваў. Пры гэтым віляў па праезнай частцы і выяжджаў на ўзбочыну, чым ствараў рэальную пагрозу жыцьцю і здароўю іншых удзельнікаў дарожнага руху. Для спыненьня транспартнага сродку выкарысталі зброю», — адзначаецца ў паведамленьні.

Прэсавая служба МУС Беларусі таксама апублікавала відэазапіс таго, як міліцыянты некалькі разоў стрэлілі па колах аўтамабіля.

За стырном быў 16-гадовы мясцовы жыхар з прыкметамі ап’яненьня: мэдыкі выявілі ў крыві кіроўцы больш за адзін праміле. У салёне аўтамабіля былі два пасажыры 15 і 16 гадоў.

Супрацоўнікі ДАІ склалі шэсьць адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за брак пасьведчаньня кіроўцы і кіраваньне машынай у нецьвярозым стане. Падлетак атрымаў штраф у 200 базавых велічыняў — 8 400 рублёў. Аўтамабіль, які ён купіў без пераафармленьня, забралі на штрафную стаянку.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG