На сустрэчы з прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім кіраўнік замежнай выведкі Алег Івашчанка рабіў спавешчаньне пра апошнія зьвесткі, якія ўдалося раскрыць ягонаму ведамству. У прыватнасьці, Алег Івашчанка паведаміў пра расейскі плян далейшай ваеннай эксплюатацыі тэрыторыі Беларусі.
«На цяперашнім этапе мы ня будзем публікаваць інфармацыю. Мы папярэдзім партнэраў, якім гэта можа пагражаць», — сказаў Зяленскі.
Санкцыі сьвету сапраўды абмяжоўваюць магчымасьці Расеі працягваць і пашыраць гэтую вайну, і чым мацнейшы будзе санкцыйны ціск, тым хутчэй украінскія службы гарантуюць надзейную бясьпеку, адзначыў Зяленскі.
«Гэта выразна пацьвярджаюць закрытыя зьвесткі, атрыманыя нашай выведкай. Ёсьць таксама шмат адкрытых зьвестак, у прыватнасьці, аб стане расейскай прамысловасьці, фінансаў, рэгіянальных бюджэтаў, якія ў цэлым пацьвярджаюць слушнасьць курсу на далейшы ціск на Расею. Сыстэма Пуціна не вытрымае процістаяньня, у якое ён увёў Расею. Сёньня мы вызначылі ключавыя сфэры нашага далейшага ціску. Я даручыў працаваць з адпаведнымі краінамі», — дадаў Зяленскі.
Таксама ён адзначыў, што напярэдадні ягонага візыту ў Вашынгтон і кантактаў з эўрапейскімі лідэрамі ўкраінскі бок абмеркаваў ключавыя крыніцы паставак у Расею крытычна важных складнікаў і абсталяваньня для вытворчасьці зброі.
«Мы ва Ўкраіне выразна разумеем, якія пастаўкі маюць найбольшае значэньне для Масквы, і кожная такая схема павінна быць заблякаваная. У нашых партнэраў ёсьць усе магчымасьці для гэтага», — падагульніў Зяленскі.
Форум