Футбалісткі «Мінску» ня здолелі атрымаць візы ў Нідэрлянды, дзе меў прайсьці матч з PSV з Эйндговэну ў рамках кваліфікацыі Кубку Эўропы. Пра гэта паведамілі ў нідэрляндзкім клюбе. UEFA перанесла сустрэчу ў Альбанію.
Рашэньне пра перанос прынялі паводле артыкулаў 15/02 і 22/02 рэглямэнту жаночага Кубку Эўропы.
Таксама міжнародная арганізацыя вызначыла, што замест двух будзе праведзены адзін паядынак. Такім чынам, сустрэча паміж PSV і «Мінскам», спачатку заплянаваная на 8 кастрычніка, не адбудзецца.
Такім чынам, 16 кастрычніка ў Альбаніі адразу вызначыцца пераможца пары. PSV фармальна будзе мець статус гаспадара. Час пачатку гульні будзе абвешчаны пазьней, — гаворыцца ў заяве PSV, якую цытуе Betnews.by.
Раней плянавалі, што абедзьве гульні паміж «Мінскам» і PSV пройдуць у Эйндговэне 8 і 15 кастрычніка.
Форум