Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 28 тэатраў атрымаюць дзяржаўную падтрымку


Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатар опэры і балету Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатар опэры і балету Рэспублікі Беларусь

Парадак і сумы падтрымкі вызначае пастанова Савету міністраў.

Афіцыйна дапамога дзяржаўным тэатрам і бібліятэкам выдаецца паводле «нарматыву забесьпячэньня бягучай дзейнасьці». Сярод 28 тэатраў па яе аб’ёме лідэрства захаваў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр опэры і балету. Нарматыў для яго вырас на 6,57 рубля і зараз будзе 55,42 рубля на аднаго гледача, піша газэта «Белорусы и рынок».

У тройку таксама ўвайшлі Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар з паказьнікам 50 рублёў (было 29 рублёў) і Маладзёжны тэатар эстрады — 43,5 рубля (24,16 рубля).

У першай дзсятцы знаходзіцца Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, для якога ўстаноўлены нарматыў у памеры 34,38 рубля.

Найменшае забесьпячэньне чакае «Беларускі тэатар „Лялька“» (12,2 рубля на гледача), Менскі абласны тэатар лялек «Батлейка» (12 рублёў) і Магілёўскі абласны тэатар лялек (таксама 12 рублёў).

Урад таксама ўвёў нарматыў бюджэтных расходаў на паслугі бібліятэк. У разьліку на аднаго карыстальніка ён складае зараз 78,76 рубля (69,9 рубля) на год.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG