Іх адзначылі за дасьледаваньні, зьвязаныя з пэрыфэрычнай імуннай талерантнасьцю. «Іх адкрыцьці адыгралі вырашальную ролю ў разуменьні таго, як працуе імунная сыстэма і чаму не ўва ўсіх разьвіваюцца сур’ёзныя аўтаімунныя захворваньні», — зазначыў старшыня галіновага Нобэлеўскага камітэту Оле Шэмпэ.
У пачатку 1980-х гадоў Сакаґуці выявіў, што пэўны тып Т-лімфацытаў здольны душыць актыўнасьць іншых імунных клетак і абараняць мышэй ад аўтаімунных рэакцый.
Пазьней дасьледаваньні Бранкаў і Рамсдэла ў ЗША пацьвердзілі гэтыя назіраньні, выявілі мэханізм дзеяньня такіх клетак і іх ролю ў падтрыманьні пэрыфэрычнай імуннай талерантнасьці.
Іх адкрыцьці заклалі аснову для сучаснай імунатэрапіі, накіраванай на выкарыстаньне рэгулятарных Т-лімфацытаў. Сёньня гэты кірунак у мэдыцыне актыўна разьвіваецца, дапамагаючы ствараць новыя лекі супраць аўтаімунных захворваньняў і зьніжаць рызыку непрыманьня перасаджаных органаў.
У 2024 годзе ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў мэдыцыне і фізіялёгіі сталі амэрыканскія навукоўцы Віктар Амброс (беларускага паходжаньня) і Гэры Раўкан за адкрыцьцё мікраРНК і яе ролі ў посттранскрыпцыйнай рэгуляцыі генаў. Яны раскрылі зусім новы прынцып рэгуляцыі генаў, які выявіўся вельмі важным для шматклеткавых арганізмаў, уключаючы чалавека. Цяпер вядома, што геном чалавека кадуе больш за тысячу мікраРНК, гаварылася ў распаўсюджаным прэс-рэлізе.
Ляўрэата прэміі ў мэдыцыне і фізіялёгіі выбірае заснаваны ў 1810 годзе Каралінскі інстытут у Стакгольме. З уручэньня прэміі ў фізіялёгіі і мэдыцыне пачаўся «нобэлеўскі тыдзень». У аўторак стане вядомы ўладальнік прэміі ў фізыцы, у сераду аб’явяць ляўрэата ў хіміі, у чацьвер — у літаратуры. Затым будуць абʼяўленыы ляўрэаты прэміі міру (у Осла) і прэміі ў эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобэля, заснаванай Банкам Швэцыі.
Форум