Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало ў сьпіс выданьняў, забароненых да распаўсюду ў краіне, яшчэ 32 кнігі.
Прычына — «наяўнасьць інфармацыйных паведамленьняў і матэрыялаў, распаўсюд якіх здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам».
Сярод забароненых — дзьве кнігі папулярнага беларускага пісьменьніка Сашы Філіпенкі — «Чырвоны Крыж» і «Слон».
Таксама высокапастаўленым чытачам не спадабаліся кнігі сусьветна вядомых аўтараў Уільяма Бэроўза, Ірвіна Ўэлша і Хантэра С. Томпсана.
Усе 32 кнігі, забароненыя ўладамі Беларусі
- Крысьціна Бэлема. Салдацік
- Уільям Бэроўз. Голы сьняданак
- Наташа Гэйдэн. 18+. Частка першая
- Эмілі М. Дэнфорт. Няправільнае выхаваньне Кэмэран Пост
- Натальля Ігнатава. Бастард фон Нарбэ
- Ул. Маршанюк. Як. Неапраўданая жорсткасьць. Уражлівым НЕ чытаць
- Р’ю Муракамі. Караоке
- Р’ю Муракамі. Усе адценьні блакітнага
- Роры Паўэр. Дзікія
- Томаш Пʼёнтэк. Гераін
- Бэтан Робэртс. Мая паліцыянтка
- Дэйрдрэ Саліван. Зусім не абавязковыя сьмерці
- С. А. Станкевіч (складальнік). Дзень мёртвых. Кніга з займальнымі заданьнямі
- Леанід Сухарукаў. Белая сьцежка, чорны лёс
- Марыёна Талоза Сыстэрэ. Таемнае жыцьцё пердуноў і адрыжкі
- Хантэр С. Томпсан. Страх і агіда ў Лас-Вэгасе
- Ірвін Уэлш. Джынсы мёртвых тарчкоў
- Ірвін Уэлш. Эйсыд-хаўс
- Ірвін Уэлш. Кашмары Бусла Марабу
- Ірвін Уэлш. Клей
- Ірвін Уэлш. На ігле
- Ірвін Уэлш. Порна
- Ірвін Уэлш. Разьба па жывому
- Ірвін Уэлш. Сэксуальнае жыцьцё сыямскіх блізьнят
- Ірвін Уэлш. Тры гісторыі пра каханьне і хімію
- Ірвін Уэлш. Тупая язда
- Саша Філіпенка. Слон
- Саша Філіпенка. Чырвоны крыж
- Вэрнэр Хольцварт. Вольф Эрльбрух. Маленькі крот, які хацеў ведаць, хто нарабіў яму на галаву
- Валерый Шпякін. 0,5
- Дэвід Эбэрсхоф. Дзяўчына з Даніі
- Вольф Эрльбрух. Качка, сьмерць і тульпан
У жніўні міністэрства забараніла 31 кнігу. У тым ліку зборнік «Вось яны, а вось мы. Беларуская паэзія і вершы салідарнасьці», а таксама чарговы твор Чака Паланюка.
Форум