Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна распусьціла сваю частку супольнай зь Беларусьсю камісіі ў пытаньнях вайсковай супрацы


Урад Украіны, архіўнае фота
Урад Украіны, архіўнае фота

Ва Ўкраіне выключылі зь пераліку міжурадавых камісій у пытаньнях вайсковай супрацы супольную камісію зь Беларусьсю.

Як паведаміў прадстаўнік Кабінэту міністраў Украіны ў парлямэнце Тарас Мельнічук, адпаведныя зьмены ўнесьлі ва ўрадавую пастанову ад 29 ліпеня 2009 году.

Украінскую частку супольнай зь Беларусьсю камісіі ачольваў намесьнік міністра абароны Ўкраіны.

Раней Украіна выйшла з пагадненьняў, падпісаных з урадам Беларусі аб вайсковай супрацы:

  • аб узаемных пастаўках у 1995 годзе ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі, іншых матэрыяльных сродкаў;
  • аб аказаньні паслуг дзеля патрэбаў абароны і бясьпекі ад 1994 году;
  • аб дадатковых мерах даверу і бясьпекі;
  • аб правядзеньні сумесных навукова-дасьледчых і досьледна-канструктарскіх работ у галіне ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі;
  • аб вайскова-тэхнічнай супрацы, падпісанае з урадам Украіны 16 сьнежня 1994 году, і пратакол да яго, падпісаны 16 чэрвеня 2003 году.

Аляксандар Лукашэнка падтрымаў агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіў з 24 лютага 2022 году скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG