Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаго зь лідэраў страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна зьмясьцілі ў іміграцыйную турму ЗША


Анатоль Бокун
Анатоль Бокун

Днямі ў яго адбудзецца суд.

23 верасьня ў час стрыму Сяргея Ціханоўскага з сустрэчы зь беларускай дыяпарай Нью-Ёрку адзін мужчына, якія не назваўся, паведаміў, што ў цэнтар для затрыманых зьмешчаны беларус Анатоль Бокун, адзін зь лідэраў страйкаму «Беларуськалію».

Detention center — месца часовага ўтрыманьня імігрантаў, дзе іх могуць трымаць, пакуль ня будзе вырашаны іх лёс: даваць яму палітычны прытулак альбо не даваць.

Пацьверджаньне гэтай інфармацыі Свабода знайшла на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША (U.S. Department of Homeland Security).

Інфармацыя пра Анатоля Бокуна на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША
Інфармацыя пра Анатоля Бокуна на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША

Анатоль Бокун працаваў мэханікам аддзелу згушчэньня сыльвінітавай узбагачальнай фабрыкі першага рудаўпраўленьня. Быў сустрашынём страйкаму «Беларуськалія».

Анатоль Бокун — адзін з тых, хто ад імя страйкаму вёў перамовы з кіраўніцтвам кампаніі Yara, каб нарвэскі партнэр разарваў кантракт зь «Беларуськаліем» за рэпрэсіі супраць страйкоўцаў. У 2020–2021 годзе ён адседзеў 100 сутак у ІЧУ ў Салігорску і Старых Дарогах.

Адміністрацыя «Беларуськалію» звольніла яго «за парушэньне працоўнай дысцыпліны», аднак сам ён расцаніў гэта як адзін з прыкладаў рэпрэсій за іншадумства. Пазьней Бокун эміграваў з ЗША і падаў дакумэнты на атрыманьне палітычнага прытулку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG