«Была асьцярога, што Пуцін будзе спрабаваць пашырыць вайну на іншыя тэрыторыі. [...] Прэзыдэнт Трамп пагадзіўся са мной, я яму сказаў, што ён [Пуцін] ня будзе чакаць завяршэньня вайны ва Ўкраіне, ён будзе спрабаваць знайсьці слабыя месцы ў Эўропе, у краінах NATO», — сказаў Зяленскі на брыфінгу пасьля сустрэчы з Дональдам Трампам, паведаміла агенцтва Укрінформ.
Паводле Зяленскага, Расея запускае дроны празь Беларусь, каб праверыць гатоўнасьць Эўропы адбіваць агрэсію.
«У часе нашай папярэдняй сустрэчы я адзначыў, што ня ведаю, які фармат ён [Пуцін] вызначыць — раней былі кібэратакі, а цяпер бачым, што ўчора — Данія, Нарвэгія, краіны Балтыі, Румынія, Польшча — з Расеі празь Беларусь, мы бачылі гэтыя шляхі, гэтыя дроны. Ён выкарыстоўвае розныя тыпы далекабойных дронаў, каб зразумець, наколькі Эўропа гатовая», — дадаў Зяленскі.
Паводле ўкраінскага прэзыдэнта, маршруты расейскіх дронаў сьведчаць, што Расея вывучае эўрапейскія сыстэмы СПА.
«Ён [Пуцін] глядзеў, якім чынам адкажа NATO — словамі ці дзеяньнямі», — адзначыў Уладзімір Зяленскі.
Форум