Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гданьску затрымалі двух беларусаў за пагрозу пісталетам таксісту


Гданьск. Ілюстрацыйнае фота
Гданьск. Ілюстрацыйнае фота

Паліцыя Гданьска затрымала двух беларусаў, якія спрабавалі прымусіць таксіста адвезьці іх у суседні Сопат, адзін зь іх пагражаў кіроўцу пісталетам.

Як паведаміла выданьне Most з спасылкай на мясцовую паліцыю, цяпер ім пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.

13 верасьня прыблізна а 22:30 беларусы выклікалі таксі, каб даехаць у цэнтар Гданьска, але калі на выклікі прыехаў кіроўца — 27-гадовы грамадзянін Нігерыі, — тыя папрасілі адвезьці іх у Сопат. Таксіст пагадзіўся, але папярэдзіў, што кошт паездкі будзе большы. Беларусы раззлаваліся, і адзін зь іх прыставіў да галавы кіроўцы ствол пісталета, патрабуючы неадкладна ехаць у Сопат.

Перапалоханы кіроўца спыніўся, выбег з машыны і пачаў клікаць дапамогу. Гэта, імаверна, спалохала і пасажыраў — яны хутка пакінулі машыну і ўцяклі. Тады кіроўца таксі вярнуўся ў машыну і паехаў у камісарыят паліцыі.

Паліцыянты выйшлі на сьлед нападнікаў пасьля вывучэньня запісаў відэакамэр. Імі выявіліся два беларусы ва ўзросьце 40 і 32 гадоў. Раней яны жылі ў Гданьску, а нядаўна пераехалі. Паліцыя высьветліла, што яны могуць знаходзіцца ў Сопаце.

18 верасьня паліцыянты іх затрымалі. Пры вобшуку ў іх кватэры знайшлі пнэўматычны пісталет для стральбы шротам. За прымус да выкананьня да якіх-небудзь дзеяньняў ім пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG