«У выніку адключэньня ў спажыўцоў мікрараёну Ўручча ў межах: МКАД — прасп. Незалежнасьці — вул. Рагачоўская — вул. Герояў 120-й дывізіі — вул. Скарыны магчымыя перабоі з водазабесьпячэньнем», — папярэдзіў «Менсквадаканал».
Ва Ўручча накіравалі аўтацыстэрны зь пітной вадой.
Каля 9.30 служба паведаміла, што абсталяваньне помпавай станцыі запусьцілі — водазабесьпячэньне Ўручча аднавілі, вядуць «рэглямэнтныя працы на сетках водазабесьпячэньня».
Форум