Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуску, датычную да запуску дрона ў Варшаве, вызвалілі без прад’яўленьня абвінавачваньня


Запуск дрона, ілюстрацыйнае фота
Запуск дрона, ілюстрацыйнае фота

17-гадовую беларуску, затрыманую за запуск дрона ў цэнтры Варшавы, адпусьцілі.

Пра гэта паведамляе польская радыёстанцыя RMF 24.

Як стала вядома раней, дзяўчына па гэтай справе праходзіла ў якасьці сьведкі.

21-гадовага ўкраінца, затрыманага разам зь ёй, абвінавацілі ў парушэньні закона аб авіяцыі за запуск дрона ў зоне з абмежаваным доступам. Ён пагадзіўся заплаціць штраф у памеры 4000 злотых (каля 1000 даляраў).

Таксама памежнікам было накіравана хадайніцтва аб высылцы грамадзяніна Ўкраіны з Польшчы. Яго даставяць на памежны пераход, дзе ён павінен будзе перасекчы мяжу. Суд пастанавіў забараніць яму ўезд у Польшчу ды іншыя краіны Шэнгенскай зоны на пяць гадоў.

Украінца і беларуску затрымалі 15 верасьня. Яны запускалі дрон у цэнтры Варшавы. Беспілётнік заўважылі над урадавымі будынкамі і палацам Бельвэдэр, дзе знаходзіцца рэзыдэнцыя польскага прэзыдэнта. Сьпярша польскія сілавікі не выключалі вэрсію, што маладыя людзі могуць працаваць на якую-небудзь з замежных разьведак. Аднак урэшце прыйшлі да высновы, што парушэньне закону хутчэй за ўсё было ўчыненае ненаўмысна.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG