Валерыя Саўчанкава была апранутая ў сукенку і сандалі, пры сабе ў яе быў заплечнік. У Саўчанкавай сьветлыя валасы, на абодвух перадплеччах татуіроўкі, адна зь іх — з выявай птушкі фэнікс.
Блізкія заяўляюць, што зьніклая можа мець патрэбу ў мэдыцынскай дапамозе, бо хварэе на цукровіцу.
Валерыя паходзіць з Воршы. Яна брала ўдзел у акцыях пратэсту пасьля выбараў 2006 году, тады жыла ў намётавым мястэчку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Знаёмыя, аднак, ня зьвязваюць яе зьнікненьне з палітычнай актыўнасьцю, піша Эўрарадыё.
Пра зьнікненьне Саўчанкавай падалі заяву ў паліцыю. Калі хтосьці бачыў Валерыю, трэба зьвярнуцца па тэлефоне +48 577 714 882 ці 112.
Форум