Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты беларускай ініцыятывы «Кібэрпартызаны» заявілі пра атаку на сайт БМЗ


Беларускі мэталюргічны завод у Жлобіне. Ілюстрацыйнае фота
Беларускі мэталюргічны завод у Жлобіне. Ілюстрацыйнае фота

Беларуская ініцыятыва хакер-актывістаў «Кібэрпартызаны» паведаміла аб сваёй атацы на сайт Беларускага мэталюргічнага заводу ў Жлобіне.

Як вынікае з публікацыі «Кібэрпартызанаў», на афіцыйным сайце прадпрыемства былі разьмешчаныя фота з акцый пратэсту 2020 году зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

«БМЗ даўно знаходзіцца пад санкцыямі за дапамогу рэжыму Лукашэнкі і ўдзел у вытворчасьці вайсковых снарадаў для расейскага агрэсара. Цяпер завод атрымаў „падаруначак“ ад Кібэрпартызанаў да нашага пяцігодзьдзя», — паведамілі ў ініцыятыве.

Пакуль актывісты не ўдакладняюць наступстваў сваёй атакі для ўнутранай сеткі прадпрыемства.

Раней «Кібэрпартызаны» атакавалі іншыя беларускія прадпрыемствы і арганізацыі, а таксама расейскі «Аэрофлот», дзяржаўныя адміністрацыі, іншыя ўстановы.

  • «Кібэрпартызаны» — беларуская дэцэнтралізаваная супольнасьць ананімных хакераў, зьявілася ў верасьні 2020 году.
  • Атрымалі вядомасьць дзякуючы шэрагу пасьпяховых кібэратак на рэсурсы дзяржаўных установаў і сілавых структураў Беларусі, публікацыям кампрамату на прадстаўнікоў апошніх, а таксама разьмяшчэньню ў адкрытым доступе службовай і сакрэтнай інфармацыі.
  • Супольнасьць пачала дзейнасьць у адказ на дзяржаўныя рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў.
  • Сваю дзейнасьць «Кібэрпартызаны» называюць барацьбой з Аляксандрам Лукашэнкам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG