У Пэкіне Аляксандар Лукашэнка разам з лідэрамі аўтарытарных дзяржаў прысутнічаў на вайсковым парадзе з нагоды 80-й гадавіны заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Заходнія лідэры амаль цалкам праігнаравалі падзею. Напярэдадні ён удзельнічаў у саміце ШАС — арганізацыі, якая аб’ядноўвае краіны Азіі і абмяркоўвае праблемы, далёкія ад Беларусі.
Лукашэнка называе сяброўства ў ШАС «стратэгічным выбарам Беларусі», але насамрэч гэта яго асабісты выбар. Чаму афіцыйны Менск паварочвае на Ўсход, і што Лукашэнка шукае ў Кітаі — аналізуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
Форум