Трагедыя адбылася ў Хоцімску. Дзіця выпала з акна пятага паверху і загінула. Гэта адбылося 30 жніўня.
Як паведамілі ў Сьледчым камітэце, увечары бацькі 3-гадовага хлопчыка адышлі з дому, калі малы спаў. Праз паўгадзіны яны вярнуліся, але сына не было ў пакоі.
Пошукі прывялі да прачыненага вакна ў дзіцячым пакоі. Бацька хлопчыка ўбачыў маскітную сетку ўнізе. Выбегшы на вуліцу, ён знайшоў сына без прытомнасьці.
Хлопчыка адвезьлі ў лякарню, але выратаваць дзіця не атрымалася. Усе абставіны зараз высьвятляюць сьледчыя.
Форум