Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Валдаі рэзыдэнцыю Пуціна ўжо ахоўваюць 12 комплексаў СПА, у тым ліку «Панцыр». МАПА


Рэзыдэнцыя Ўладзіміра Пуціна на Валдаі. Архіўнае фота
Рэзыдэнцыя Ўладзіміра Пуціна на Валдаі. Архіўнае фота

Рэзыдэнцыю прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на Валдаі, дзе часта гасьцюе зь ягонымі сынамі іх маці Аліна Кабаева, ужо ахоўваюць 12 сыстэм супрацьпаветранай абароны, у тым ліку «Панцыр».

Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода, пра гэта сьведчаць новыя спадарожнікавыя здымкі «Яндекса» і фота сэрвісу «Яндекс.Зеркала».

У канцы 2024 году Радыё Свабода пачало зьбірацінфармацыю аб «Панцырах» вакол валдайскай рэзыдэнцыі пуціна. Разьмяшчэньне пазыцый СПА ў гэтым раёне можна знайсьці на інтэрактыўнай мапе.

У лютым 2023 году выданьне «Проект» паведаміла аб адмыслова пабудаваным для Аліны Кабаевай будынку побач з рэзыдэнцыяй Пуціна на Валаді, для якога пабудавалі нават асобную чыгуначную дарогу.

Радыё Свабода зьвярнула ўвагу на тое, 12 сыстэм СПА вакол рэзыдэнцыі Пуціна — гэта ўсяго ў 5 разоў менш, чым колькасьць аналягічных пазыцый, высьветленых пры дапамозе OSINT-энтузіястаў з 2022 году ў Маскве і Маскоўскай вобласьці, насельніцтва якіх складае больш за 20 мільёнаў чалавек.

Летась рэзыдэнцыю Пуціна ахоўвалі 7 сыстэм СПА.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG