Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, 75,3 % склалі прамыя замежныя інвэстыцыі — 3,2 мільярда даляраў.
Адзначаецца, што замежнікі найбольш інвэставалі ў прамысловасьць — 1,174 мільярда, у тым ліку 962,7 мільёна даляраў — прамыя ўкладаньні, а таксама ў гуртовы і раздробны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў — 2,237 мільярда даляраў, у тым ліку прамыя — 1,5 мільярда даляраў.
У паведамленьні Белстату няма інфармацыі аб паходжаньні замежных інвэстыцый.
У той жа час беларускія прадпрыемствы інвэставалі 2,5 мільярдаў даляраў у замежныя прадпрыемствы, 1,862 мільярда склалі прамыя ўкладаньні.
Найбольш беларускія прадпрыемствы інвэставалі ў прамысловасьць — 1,505 мільярда даляраў, зь іх 1,274 склалі прамыя ўкладаньні. Яшчэ 776,3 мільёна даляраў інвэставалі ў гуртовы і раздробны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў, у тым ліку 497,372 мільёна склалі прамыя ўкладаньні.
Белстат не пазначыў асноўныя краіны, у якія інвэставалі беларусы.
За 2024 год замежныя інвэстары ўклалі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі 6,9 млрд даляраў — на 10,4% менш, чым у 2023-м (7,7 млрд).
Пасьля 2020 года Белстат адмовіўся ад публікацыі многіх дадзеных, у тым ліку, пра нараджальнасьць, сьмяротнасьць, гандлёвы абарот з шэрагам краінаў.
Незалежныя экспэрты сьцьвярджаюць, што ўлады маніпулююць афіцыйнымі зьвесткамі, якія накіроўваюць у ААН і іншыя міжнародныя арганізацыі.
Форум