Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская алімпійская чэмпіёнка назвала плюсам санкцыі супраць спартоўцаў Беларусі і Расеі


Кацярына Карстэн. 2007 год
Кацярына Карстэн. 2007 год

Для беларускіх і расейскіх спартоўцаў ва ўмовах санкцый сталі пазытывам магчымасьці трэніравацца адзін у аднаго, і яны гэтымі магчымасьцямі карыстаюцца. Такое меркаваньне выказала двухразовая алімпійская чэмпіёнка, вясьлярка Кацярына Карстэн на сустрэчы спартоўцаў Беларусі і Расіі ў Берасьці.

«Калі пачаліся санкцыі і спартоўцы страцілі магчымасьць выяжджаць на трэніроўкі, беларусы аб’ядналіся з Расеяй. Цяпер мы прыяжджаем да іх, яны — да нас. Для спартоўцаў гэта вялікая матывацыя — прыяжджаць, спаборнічаць, перамагаць». — сказала Карстэн. Яе словы цытуе sb.by.

28 лютага 2022 году, празь некалькі дзён пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў спартовыя фэдэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамэндацыя была неадкладна і масава прынятая да выкананьня, у выніку чаго расейскі і беларускі спорт аказаўся амаль у поўнай ізаляцыі.

28 сакавіка МАК выпусьціў заяву, у якой рэкамэндаваў міжнародным фэдэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расейцам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у нэўтральным статусе, калі яны не зьвязаныя з арміяй або сілавымі структурамі і адкрыта не выступалі ў падтрымку вайны супраць Украіны. Дазвол на ўдзел павінны даваць спартовыя фэдэрацыі.

На летняй Алімпіядзе-2024 у Парыжы беларускія атлеты, якія выступалі ў абмежаванай колькасьці і ў нэўтральным статусе, заваявалі чатыры мэдалі — залаты, два сярэбраныя і бронзавы, заняўшы віртуальнае 50-е месца ў агульным заліку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG