Белстат апублікаваў справаздачу аб фінансавых выніках працы беларускай прамысловасьці на чэрвень 2025 году.
За паўгодзьдзе прыбытак у прамысловасьці ў параўнаньні з леташнім першым паўгодзьдзем зьнізіўся на 3,5%, хоць тавараў выпушчана болей.
Рэнтабэльнасць продажаў таксама ўпала з 8,8 да 8,4%.
Трыццаць працэнтаў прамысловых прадпрыемстваў маюць рэнтабельнасць ад 0 да 5%, то бок працуюць практычна без прыбытку, а 21% наагул стратныя.
Расьце запазычанасьць прадпрыемстваў. Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасьць на чэрвень у параўнаньні зь лютым вырасла на 11%, пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасьць — на 11,3%.
Чыстыя страты беларускіх прамысловых прадпрыемстваў на чэрвень склалі 1,8 мільярда рублёў.
Цяпер 496 прамысловых прадпрыемстваў Беларусі стратныя, хоць год таму такіх было 428.
Форум