У Горадзенскай япархіі шукаюць фундатараў, якія б аплацілі працу такіх спэцыялістаў.
Гаспадары храму, апроч рамонту расколінаў і бяленьня счарнелай столі хацелі б займець у старажытным храме сучасную вэнтыляцыю і новую электраправодку, паведаміла news.by.
Мураванка пабудаваная ў 1524 году як абарончы праваслаўны храм. Пасьля Берасьцейскай уніі больш за 200 гадоў была уніяцкай, потым зноправаслаўнай, у 1920-я гады — каталіцкай. Значна пацярпела ў Паўночную вайну, калі трапіла пад абстрэл гармат швэдзкага караля Карла XII.
Сьцены круглых вежаў царквы сягаюць амаль 2 мэтраў у таўшчыню.
З 2004 году ўключана ў папярэдні сьпіс ЮНЭСКА, перад юбілеем царквы вяліся размовы пра ўключэньне ў асноўны сьпіс, але выніку яны ня мелі.
Форум