Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС паведаміла пра выбух на магістральным газаправодзе пад Менскам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паведамленьне паступіла з аграгарадка Атоліна Менскага раёну ўвечары 24 ліпеня.

«Па прыбыцьці да месца здарэньня ўстаноўлена, што ў бульбяным полі адбыўся разрыў газавага трубаправоду дыямэтрам 700 мм, з прычыны чаго ўтварылася варонка», — паведаміла прэс-служба ведамства.

Пацярпелых няма. У МНС дадалі таксама, што пах газу адсутнічае, а газазабесьпячэньне спажыўцоў не парушанае.

Прадпрыемства «Менгаз» паведаміла, што інцыдэнт адбыўся 24 ліпеня каля 20:45 на магістральным газаводзе ААТ «ГазпрамТрансгазБеларусь» у раёне населеных пунктаў Цімошкі, Атоліна, Русінавічы. Адзначаецца, што «адбылася разгермэтызацыя».

«Выхад газу лякалізаваны. Газазабесьпячэньне спажыўцоў Менску і Менскага раёну ажыцьцяўляецца па другой нітцы. Абмежаваньне ў газазабесьпячэньні спажыўцоў не прадугледжваецца», — паведамілі ў «Менгазе».

Супрацоўнікі прадпрыемства «кантралююць нармальнае функцыянаваньне газатранспартнай сыстэмы ў дадзеных населеных пунктах», «забясьпечваецца бесьперабойнае газазабесьпячэньне спажыўцоў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG