Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат паведаміў, якія тавары і паслугі найбольш падаражэлі ў першым паўгодзьдзі 2025 году


Бульба была адным зь лідэраў росту цэнаў. Архіўнае фота
Бульба была адным зь лідэраў росту цэнаў. Архіўнае фота

У студзені–чэрвені 2025 году найбольш вырасьлі цэны на базавыя прадукты харчаваньня і на паслугі.

Белстат апублікаваў вынікі росту цэнаў за першае паўгодзьдзе 2025 году.

Цягам 6 месяцаў у Беларусі актыўна даражэлі прадукты так званага «баршчовага набору», расьлі жыльлёва-камунальныя тарыфы, кошты транспарту, сувязі. Гэта і сфармавала агульны індэкс інфляцыі за студзень–чэрвень на ўзроўні 105,4%.

Пры гэтым прырост цэнаў на прадукты харчаваньня склаў 7,2%, а на паслугі — 5,9%.

Найбольш падаражэлі бульба — у 2,2 раза, капуста — у 2 разы, буракі — у 2,3 раза, цыбуля — у 1,6 раза, морква — у 1,8 раза.

На 10% падаражэла ялавічына, на 8% — рыба, на 6–8 працэнтаў — малако і малочныя прадукты. На 11% падаражэлі ячныя крупы, на 69% — яблыкі. Такое рэзкае падаражэньне можна вытлумачыць толькі ў выпадку кавы, якая падаражэла на 21% празь неўраджай.

Падаражэў таксама бэнзін — на 6,7%.

Рост цэнаў на паслугі на другім месцы, потым ідуць прамысловыя тавары.

На 10% за паўгода падаражэлі паслугі ЖКГ, на 12% — гарадзкі транспарт, на 15% — міжнародныя перавозкі, на 8,8% — сотавая сувязь. На 10% падаражэлі паслугі дзіцячых садкоў і на 18% — санаторыяў.

Інфляцыя ў сэктары прамысловых тавараў у другім квартале паскорылася і ў выніку першага паўгодзьдзя склала 2,7%.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG