Самалёт авіякампаніі «Ангара» выконваў рэйс Хабараўск — Благавешчанск — Тында. З аэрапорту Хабараўск самалёт вылецеў адпаведна раскладу ў 07:36 мясцовага часу і перастаў выходзіць на сувязь у раёне канцавога пункту маршруту.
Выданьне Baza піша, што самалёт Ан-24 рыхтаваўся да пасадкі, але ня змог прызямліцца зь першага разу, таму пайшоў на другое кола, пасьля чаго сувязь зь ім зьнікла.
Як піша «Інтэрфакс», яго абломкі знайшлі за 15 кілямэтраў ад Тынды. «Самалёт разбураны», — цытуе агенцтва прадстаўніка выратавальных службаў. Паводле МНС Расеі, фюзэляж самалёта гарыць.
ТАСС паведамляе, што ўсе, хто быў на борце самалёта, паводле папярэдніх звестак, загінулі.
Асноўная вэрсія трагедыі — памылка экіпажу ва ўмовах дрэннай бачнасьці.
Як піша ТАСС з спасылкай на тэлеграм-канал губэрнатара Амурскай вобласьці Васілія Арлова, на борце самалёта, паводле папярэдніх зьвестак, былі 43 пасажыры, з іх пяцёра дзяцей, і 6 чальцоў экіпажу.
Папярэдняя авіякатастрофа з Ан-24 была ў 2019 годзе. Усяго за час эксплюатацыі гэтых самалётаў адбылося больш за 150 здарэньняў, у якіх загінулі больш за 2 тысячы чалавек.
Форум