Пра гэта паведаміла Міністэрства прыроды Беларусі. Мясцовыя жыхары раней неаднаразова скардзіліся на зьліў гною ў раку. Відэа з абвінавачаньнямі жыхары апублікавалі ў сацыяльных етках.
У 2013-м у бруднай ад гною рэчцы Мутніцы, якая зьліваецца зь Ятранкай, відавочца бачыў парэшткі двух баброў.
Падобны выпадак быў у траўні. Жыхар вёскі Вязычын Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобласьці зьняў, як сьцёкі гною з калгасу траплялі ў раку Сьвіслач, якая ўпадае ў Бярэзіну, — пісаў 1pr.live.
На мінулым тыдні паведамленьне пра мор рыбы прыйшло з Тарасава, што пад Менскам. У тым выпадку прычынай папярэдне назвалі гарачае надвор’е, — паведаміла «Прысталічча».
15 ліпеня Генэральная пракуратура заявіла, што ў Беларусі зафіксавана больш за 12 тысяч фактаў забруджвання паверхневых водаў, перадае «Позірк». Прычым каля траціны зь іх — у басэйне Дняпра.
Форум